Аляксандр Фаміч Коршунаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндр Фамі́ч Ко́ршунаў (4 сакавіка 1924, в. Палішына, Горацкі раён — 12 ліпеня 1991) — беларускі гісторык старажытнай літаратуры, тэкстолаг[1], літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук (1956)[1]. Інвалід Вялікай Айчыннай вайны.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1941 годзе скончыў Ленінскую сярэднюю школу Горацкага раёна. У верасні 1943 г. мабілізаваны ў Чырвоную армію. У адным з баёў цяжка паранены. Пасля ампутацыі нагі дэмабілізаваны як інвалід. Скончыў БДУ (1950). Пазней вучыўся ў аспірантуры пры кафедры рускай літаратуры ЛДУ[2]. 3 1954 працаваў у Інстытуце літаратуры АН Беларусі. У 1956 абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Афанасій Філіповіч і яго грамадска-літаратурная дзейнасць. З гісторыі грамадскай думкі на Беларусі»[2].
Даследаваў беларускую старажытную літаратуру, вывучаў творчасць Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, царкоўна-палемічную і мемуарную літаратуру XVI—XVII стст. Апублікаваў «Баркулабаўскую хроніку» і «Лісты» Ф. Кміты-Чарнабыльскага («Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці», 1975), «Дзённікі» Ф. Еўлашоўскага і Я. Цадроўскага («Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVI ст.», 1983). Складальнік «Хрэстаматыі па старажытнай беларускай літаратуры» (1959), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 1, 1968)[1].
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа 1980 г. за ўдзел у двухтомным даследаванні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры». У 1991 г. А. Ф. Коршунаў быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны[2].
Remove ads
Узнагароды
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені.
- Медаль Францыска Скарыны.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads