Аляксандр Францавіч Шпілеўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алякса́ндр Фра́нцавіч Шпіле́ўскі (28 мая 1953, Бабруйск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь (2001—2014).

Хуткія факты Аляксандр Шпілеўскі, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1981), Вышэйшую школу КДБ СССР (1990), юрыст. Дзяржаўны саветнік мытнай службы II рангу.

З 1974 па 1992 гады служыў у КДБ БССР на розных пасадах. Апошняе месца службы — начальнік адзелу Мінскага гарадскога ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. З 1992 па 1996 гады працаваў начальнікам упраўлення, начальнікам інспекцыі Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску. У 1995 годзе абраны ў склад Вярхоўнага Савета XIII склікання, адкуль перайшоў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу[1]. У 2000 годзе абраны ў склад Палаты прадстаўнікоў II склікання[2]. Дэпутат Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі.

З 8 мая 2001 года быў памочнікам прэзідэнта — галоўным інспектарам па Мінску. 24 верасня 2001 прызначаны старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі. 6 лістапада 2014 пайшоў у адстаўку з пасады старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі[3].

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads