Юрый Аляксеевіч Сянько

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юрый Аляксеевіч Сянько
Remove ads

Юрый Аляксеевіч Сянько (1967[1], в. Даўгінава, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта (2014[2]—2020), Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі (2020—2023), старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (3 2024).

Хуткія факты Юрый Аляксеевіч Сянько, Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1967 годзе. У 1992 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, у 2006 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[3].

Працаваў інспектарам, старшым інспектарам, галоўным інспектарам, начальнікам аддзела, намеснікам начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні. З 2002 па 2011 год быў начальнікам Гродзенскай рэгіянальнай мытні, з 2011 года — начальнікам Мінскай рэгіянальнай мытні.

6 лістапада 2014 года быў прызначаны на пасаду старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта[2].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[4], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[5]. 19 лістапада 2020 года вызвалены ад пасады старшыні ДМК і прызначаны паслом Беларусі ў Кітаі[6].

Юрый Сянько быў вызвалены ад пасады пасла 20 лістапада 2023 года[7]. У красавіку 2024 года ён узначаліў Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі[8].

Remove ads

Зноскі

  1. РУКОВОДСТВО ГОСУДАРСТВЕННОГО ТАМОЖЕННОГО КОМИТЕТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт ДМК. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2015. Праверана 1 чэрвеня 2015.
  2. Сянько Юрый Аляксеевіч. БЕЛТА (6 лістапада 2014).(недаступная спасылка)
  3. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads