Аляксандр Францавіч Хайноўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Францавіч Хайноўскі (нар. 25 красавіка 1970, г. Глыбокае, Віцебская вобласць) — беларускі дыпламат.

Хуткія факты Аляксандр Францавіч Хайноўскі, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (1993), Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны» (2013).

У 1993—1994 гг. — аташэ, упраўленне двухбаковага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў. У 1994—1997 гг. — трэці сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія / Прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскіх Супольніцтвах.

У 1997—2000 гг. — трэці, другі, першы сакратар, выконваючы абавязкі начальніка аддзела, консульскае ўпраўленне, Міністэрства замежных спраў. У 2000—2003 гг. — першы сакратар Пасольства Беларусі ў Венгрыі. У 2003—2006 гг. — намеснік начальніка ўпраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю за ўзбраеннямі, Міністэрства замежных спраў. У 2006—2010 гг. — саветнік Пасольства Беларусі ў Венгрыі. З 2010 да лістапада 2012 года — начальнік аддзела Заходняй Еўропы, галоўнае ўпраўленне Еўропы Міністэрства замежных спраў.

З 30 лістапада 2012 па 13 лістапада 2018[1] года  — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі і Рэспубліцы Славенія (па сумяшчальніцтве), у 2013—2018 гадах па сумяшчальніцтве таксама ў Босніі і Герцагавіне.

Валодае беларускай, рускай, французскай, англійскай, венгерскай і іспанскай мовамі.

Жанаты.

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 440 «Об А. Ф. Хайновском» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (13 лістапада 2018).
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads