Аляксандр Цімафеевіч Пракапенка

савецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Цімафеевіч Пракапенка (16 лістапада 1953, Бабруйск — 29 сакавіка 1989, Мінск) — беларускі савецкі футбаліст, выступаў на пазіцыі паўабаронцы.

Хуткія факты Аляксандр Пракапенка, Поўнае імя ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў сярэднюю школу № 18 горада горада Бабруйска. У пачатку 1960-х гадоў зборная па футболе гэтай школы пяць гадоў запар выйгравала Кубак дружбы для зборных школ Беларусі і Прыбалтыкі. Пачаў гуляць у 1962 у Бабруйску ў дзіцячай камандзе, затым у клубнай камандзе «Будаўнік» (Бабруйск) — 1971/72 (па чэрвень).

Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры.

Лепшыя гады футбольнай кар’еры прайшлі ў складзе «Дынама» (Мінск) (1972 (з ліпеня) — 1983). У яе складзе стаў чэмпіёнам СССР (1982). У 1983-м адлічаны з каманды за сістэматычнае парушэнне рэжыму. У канцы 1984 года Аляксандра з яго згоды змесцяць у Мазырскі ЛПП, дзе ён правёў год.

Спрабаваў вярнуцца ў «вялікі футбол». Гуляў за «Дняпро» (Магілёў) (1986, па чэрвень), «Нефтчы» (Баку) — 1987 (па красавік).

Remove ads

Дасягненні

  • Правёў адну гульню ў складзе нацыянальнай зборнай СССР (1980).
  • Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў (1980) (у складзе алімпійскай зборнай СССР правёў 2 гульні)
  • Чэмпіён СССР (1982)
  • Майстар спорту міжнароднага класа (1982)
  • У чэмпіянатах СССР (вышэйшая ліга) — 168 матчаў, 52 гола («Дынама» (Мінск) — 163 матча, 51 гол).

Жыццё пасля футбола

У студзені 1989 года зноў адпраўлены ў Мазырскі Лячэбна-працоўны прафілакторый, дзе правёў 2 месяцы. Увечары 29 сакавіка 1989 года калі прыйшоў паесці ў рэстаран гасцініцы «Мінск», адчуў сябе дрэнна і раптоўна памёр.

Пахаваны на могілках у вёсцы Такары, Бабруйскі раён.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads