Аляксандр Якаўлевіч Пархоменка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Якаўлевіч Пархоменка (12 (24) снежня 1886, в. Макараў Яр, Кацярынаслаўская губерня, Расійская імперыя — 3 студзеня 1921, УССР) — удзельнік грамадзянскай вайны ў Расіі на баку бальшавікоў
Remove ads
Біяграфія
Член РСДРП(б) з 1904 года. За рэвалюцыйную дзейнасць тройчы арыштаваны (1906, 1909, 1911). У 1916 годзе вёў рэвалюцыйную агітацыю сярод салдат. Удзельнік Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў Маскве, у кастрычніку 1917 года ў Луганску, член павятовага камітэта РСДРП(б) і начальнік Чырвонай гвардыі. У 1918 годзе ўдзельнічаў у разгроме войск Каледзіна на Доне, у баях супраць нямецкіх акупантаў ва Украіне, у абароне Царыцына, у 1919 годзе — у ліквідацыі контррэвалюцыйнага мяцяжу атамана Грыгор’ева, абароне Харкава ад войск Дзянікіна. Са снежня 1919 года асобаўпаўнаважаны пры РВС 1-й Коннай арміі. З красавіка 1920 года — начальнік 14-й кавалерыйскай дывізіі 1-й Коннай арміі, ваяваў супраць войск Польшчы, Урангеля, Махно.
Загінуў у баі з махноўцамі.
Узнагароджаны 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга.
Remove ads
Памяць
У Мінску яго імем названа вуліца (1951).
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads