Аляксандр Яфімавіч Сямак
вучоны ў галіне неўралогіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Яфімавіч Сяма́к[3] (нар. 21 кастрычніка 1938) — беларускі вучоны ў галіне неўралогіі. Доктар медыцынскіх навук (1986), прафесар (1995)[4].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Пэтрыўка Шчорскага[3] (сучаснага Карукіўскага) раёна Чарнігаўскай вобласці Украіны. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут ў 1961 годзе. На працягу 5 гадоў служыў у войску ваенным урачом. З’яўляўся аспірантам кафедры вочнай формы навучання з 1966 па 1969 год. Пасля заканчэння аспірантуры і абароны кандыдацкай дысертацыі (1969) працаваў старшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі кібернетычных метадаў дыягностыкі і біякіравання Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1981—1989)[5]. У 1986 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Прогнозирование возникновения мозговых инсультов»[6]. У 1989—1993 гадах дацэнт кафедры нервовых і нейрахірургічных хвароб, з 1995 года — прафесар[6].
Remove ads
Навуковая і грамадская дзейнасць
Аўтар больш за 100 апублікаваных прац, 2 манаграфій, 2 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы, 6 рацыяналізатарскіх прапаноў, 3 метадычных рэкамендацый, 1 патэнта[6]. Галіна навуковых інтарэсаў: метады вымярэння ўнутрычарапнога ціску, вострая ўнутрачарапная гіпертэнзія, прагназаванне ўзнікнення мазгавых інсультаў і іх прафілактыка[4]. Падрыхтаваў трох кандыдатаў навук[6].
З 1990 па 2000 год быў членам экспертнай камісіі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі[6]. Прымаў удзел у арганізацыі Мінскага навуковага таварыства неўрапатолагаў і быў яго сакратаром. Выконвае вялікі аб’ём лячэбна-дыягнастычнай працы, у якасці кансультанта розных неўралагічных аддзяленняў УАЗ «9-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска» (Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі), а таксама па лініі Рэспубліканскага цэнтра экстранай медыцынскай дапамогі[6].
Сярод апублікаванага:
- Дурэтензиометрия как метод измерения внутричерепного давления (экспериментальное исследование): атореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата медицинских наук, специальность 762 «Нервные болезни» — Мн.: Минский государственный медицинский институт, 1971;
- Острая внутричерепная гипертензия / В. В. Евстигнеев, А. Е. Семак. — Минск: Беларусь, 1974. — 208 с.;
- Прогнозирование возникновения мозговых инсультов с помощью микро-ЭОМ и таблиц / А. Е Семак. Ю. В. Плотников, В. И. Адамович, Д. О. Хомасуридзе — 1986;
- Мозговой инсульт. Прогнозирование и профилактика / Мисюк Н. С., Семак А. Е., Гришков Е. Г. — М.: Медицина, 1980. — 205 с.: граф.; 20 см;
- Схема написания истории болезни с методикой обследования неврологического больного: учеб.-метод. пособие / А. Е. Семак, А. С. Федулов, В. Г. Логинов. — Минск: БГМУ, 2011. — 27 с. — ISBN 978-985-528-391-2.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads