Мікалай Сямёнавіч Місюк

вучоны ў галіне неўрапаталогіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Сямёнавіч Місюк (19 снежня 1919, г. Котлас, Архангельская вобласць, Расія — 13 кастрычніка 1990) — вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Доктар медыцынскіх навук (1957), прафесар (1958). Член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1969). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Заснавальнік педагагічнай школы неўрапатолагаў Беларусі.

Хуткія факты Мікалай Сямёнавіч Місюк, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Ленінградскую ваенна-марскую медыцынскую акадэмію (1942; ад’юнктура, 1948).

Працаваў у Ленінградскім інстытуце ўдасканалення ўрачоў імя С. М. Кірава (1948—1956, асістэнт, з 1949 — дацэнт кафедры нервовых хвароб); Архангельскім медыцынскім інстытуце (1956—1960, загадчык кафедры нервовых хвароб); Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1960—1990; у 1960—1989 — загадчык кафедры нервовых хвароб, з 1989 — прафесар).

Памёр 13 кастрычніка 1990 года, пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: механізм работы мозга ў норме і паталогіі; пытанні нейракібернетыкі і прыкладной кібернетыкі; укараненне ў клінічную неўрапатологію прыкладных аспектаў тэорыі інфармацыі і распазнавання захворванняў нервовай сістэмы чалавека на базе электронна-вылічальнай тэхнікі. Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (вершы, проза).

Узнагароды

Ордэн Чырвонай Зоркі, медалі.

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads