Аляксандр Яўгенавіч Крушэўскі
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Яўгенавіч Крушэўскі (23 чэрвеня 1932, Мінск — 13 красавіка 2008) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела. Доктар фізіка-матэматычных навук (1999), кандыдат тэхнічных навук (1960), прафесар (2001).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1955).
Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1955, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Тэарэтычная механіка», прафесар), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1981 — па сумяшчальніцтве, з 2007 — на пастаяннай аснове, механіка-матэматычны факультэт, кафедра тэарэтычнай і прыкладной механікі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: варыяцыйныя і аператарныя метады рашэння задач матэматычнай і прыкладной тэорыі пругкасці; матэматычнае мадэляванне ў біямеханіцы; разлік машынабудаўнічых канструкцый на трываласць і жорсткасць.
Remove ads
Сям’я
- жонка Іраіда Іванаўна Крушэўская (нар. 1936) — урач-оталарынголаг-фаніятр, кандыдат медыцынскіх навук
- сын Яўген Аляксандравіч Крушэўскі (нар. 1961) — матэматык, кандыдат фізіка-матэматычных навук
Узнагароды
Медаль СССР «Ветэран працы» (1985).
Бібліяграфія
- Вариационные и операторные методы решения краевых задач теории упругости для тел конечных размеров на основе модифицированных уравнений связей : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.02.04 : защищена 19.06.1998 : утверждена 23.06.1999 / Крушевский Александр Евгеньевич. — Минск, 1998.
- Некоторые вопросы расчета корпусных деталей машин : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Крушевский А. Е. — Минск, 1960.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads