Аляксандр Яўгенавіч Цішкевіч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Цішкевіч (нар. 16 лютага 1986, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец мінскага РВАР, з 2004 года выступаў за «Дынама», але не здолеў замацавацца ў асноўнай камандзе. У другой палове 2006 года гуляў у арэндзе ў клубе «Фульнек» з трэцяга дывізіёна Чэхіі. Пасля вяртання выступаў у Вышэйшай лізе ў такіх клубах, як «Віцебск», «Нафтан» і «Белшына», у першалігавых ДБК, «Славіі» і «Граніце», у Арменіі, Польшчы, Венгрыі. У другой палове 2013 года гуляў за літоўскую «Круою», у тым ліку ў матчах Лігі Еўропы супраць мінскага «Дынама».
У сакавіку 2014 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Іслаччу»[2]. У наступным годзе дапамог «Іслачы» перамагчы ў Першай лізе. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт з клубам[3]. У жніўні 2016 года быў адлічаны з «Іслачы» за ўдзел у дагаварных матчах[4].
У кастрычніку 2017 года па выніках справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да штрафу ў 18,4 тысячы рублёў[5], а ў лютым 2018 года атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ пажыццёвую дыскваліфікацыю[6]. Пасля зыходу з «Іслачы» стаў працаваць па-за футболам, удзельнічаючы ў аматарскіх турнірах[7].
У 2013 годзе стаў адным з арганізатараў паслясезоннага «Турніра сяброў» у Мінску[8].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2005
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (3): 2009, 2011, 2015
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads