Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2009
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2009 (19-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2009-га года.
Спачатку планаваўся ўдзел у турніры 16 каманд, але ў сувязі са спыненнем існавання клубаў на старт выйшлі 14 каманд. Яны змагаліся за адзіную пуцёўку ў Вышэйшую лігу. За гэту пуцёўку доўгі час вялі барацьбу пінская «Хваля» і бабруйская «Белшына», але пінчукі пацярпелі паражэнне ў трох апошніх матчах, тым самым вывеўшы ў вышэйшую лігу клуб з Бабруйска.
Remove ads
Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам
Клубы, якія выйшлі ў Першую лігу з Другой лігі
Клубы, якія выбылі з Вышэйшай лігі ў Першую лігу
Клубы, якія выйшлі ў Вышэйшую лігу з Першай лігі
Клубы, якія страцілі месца ў Першай лізе па выніках сезона 2008
Змена назваў клубаў
- ФК «Лакаматыў» (Мінск) быў перайменаваны ў ФК СКВІЧ
- ФК ДБК (Гомель) быў перайменаваны ў ФК ДБК-Гомель
- ФК «Дынама-Белкард» (Гродна) быў перайменаваны ў ФК «Белкард»
Іншыя змены
- ФК «Савіт» (Магілёў) і ФК «Дарыда» (Мінскі раён) спынілі сваё існаванне і не прынялі ўдзелу ў сезоне 2009
Remove ads
Клубы-ўдзельнікі
Прадстаўніцтва па рэгіёнах
У турніры прымалі ўдзел клубы з усіх абласцей краіны.
Remove ads
Турнірная табліца
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Вынікі матчаў
Заўвагі. 1. Пры роўнай колькасці ачкоў «Белкард» змешчаны ў турнірнай табліцы вышэй за «Камунальнік» дзякуючы большай колькасці перамог. 2. Пры роўнай колькасці ачкоў «Славія-Мазыр» змешчана ў турнірнай табліцы вышэй за «Спартак» па выніках дадатковага матча (2:1). 3. У матчы «Славія-Мазыр» — «Хваля» (3:2) гаспадарам прысуджана тэхнічнае паражэнне (0:3) за ўдзел у матчы дыскваліфікаванага футбаліста. 4. У радках паказаны вынікі хатніх матчаў камандаў, у слупках — гасцявых.
Дадатковы матч за права застацца ў Першай лізе
Паколькі «Славія-Мазыр» і «Спартак» набралі аднолькавую колькасць ачкоў, а толькі адна каманда павінна была пакінуць Першую лігу, то за права застацца ў Першай лізе быў праведзены адмысловы матч. У выніку, перамогу з лікам 2:1 атрымала «Славія-Мазыр» і захавала месца ў Першай лізе. «Спартак» па выніках сезона страціў месца ў Першай лізе і адправіўся ў Другую лігу.
Remove ads
Бамбардзіры
Крыніца: football.by
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads