Аляксандр I (імператар расійскі)

імператар расійскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр I (імператар расійскі)
Remove ads

Аляксандр I Паўлавіч, (12 (23) снежня 1777, Санкт-Пецярбург — 19 лістапада (1 снежня) 1825, Таганрог) — імператар Расійскай імперыі з 11 (23) сакавіка 1801 па 19 лістапада (1 снежня) 1825), старэйшы сын імператара Паўла I і Марыі Фёдараўны.

Хуткія факты 10-ы Імператар Усерасійскі, Каранацыя ...
Remove ads

Біяграфія

У пачатку кіравання правёў умерана ліберальныя рэформы, распрацаваныя Тайным камітэтам і М. М. Спяранскім. У знешняй палітыцы лавіраваў паміж Вялікабрытаніяй і Францыяй  (руск.). У 18051807 удзельнічаў у антыфранцузских кааліцыях. У 18071812 часова зблізіўся з Францыяй. Вёў паспяховыя войны з Турцыяй (18061812) і Швецыяй (18081809). Пры Аляксандры I да Расіі былі далучаны тэрыторыі Усходняй Грузіі (1801), Фінляндыі (1809), Бесарабіі (1812), Азербайджана (1813), былога герцагства Варшаўскага (1815). Пасля Айчыннай вайны 1812 узначаліў у 18131814 антыфранцузскую кааліцыю еўрапейскіх дзяржаў. Быў адным з кіраўнікоў Венскага кангрэса 1814—1815 і арганізатараў Свяшчэннага саюза.

Remove ads

Нараджэнне і імя

Аднаго з сваіх унукаў Кацярына II назвала Канстанцінам у гонар Канстанціна Вялікага, іншага — Аляксандрам у гонар Аляксандра Неўскага. Выбарам імёнаў паказвалася надзея, што Канстанцін вызваліць Канстанцінопаль ад туркаў, а наваяўлены Аляксандр Македонскі стане ўладаром новай імперыі. На троне меркаванай да аднаўлення Грэчаскай імперыі  (руск.) яна хацела бачыць Канстанціна  (руск.)[4].

«Вы кажаце, — пісала Кацярына барону Ф. М. Грыму, — што яму трэба будзе выбраць, каму пераймаць: герою (Аляксандру Македонскаму) або святому (Аляксандру Неўскаму). Вы, відаць, не ведаеце, што наш святы быў героем. Ён быў мужным ваяром, цвёрдым кіраўніком і спрытным палітыкам і пераўзыходзіў усіх астатніх удзельных князёў, сваіх сучаснікаў… Такім чынам, я згодна, што ў спадара Аляксандра ёсць толькі адзін выбар, і ад яго асабістых талентаў залежыць, на якую ён уступіць сцежку — святасці або гераізму».

«Тым самым ужо выбарам імя Кацярына прадракала ўнуку вялікую будучыню і рыхтавала яго да манаршага прызвання, чаму павінна было спрыяць, на яе думку, перш за ўсё ваенізаванае і арыентаванае на антычныя ўзоры выхаванне». Імя «Аляксандр» не было тыповым для Раманавых  (руск.) — да гэтага так толькі аднойчы быў ахрышчаны рана памерлы сын  (руск.) Пятра Вялікага. Аднак пасля Аляксандра I яно трывала ўвайшло ў Раманаўскі іменаслоў[5].

Г. Р. Дзяржавін адгукнуўся на нараджэнне Аляксандра вершам «На рождение в Севере порфирородного отрока»: «У гэты час, гэтак холадна, Як Барэй быў раз’юшаны, Дзіцятка парфірароднае У царстве Паўночным народжана…»

Remove ads

Дзяцінства, адукацыя і выхаванне

Thumb
Фрэдэрык Сезар Лагарп  (руск.), выхавацель Аляксандра I
Thumb
С. Шчукін  (руск.). «Вялікі князь Аляксандр Паўлавіч»

Вырас пры двары Кацярыны Вялікай; выхавацель — швейцарац-якабінец Фрэдэрык Сезар Лагарп  (руск.) азнаёміў яго з прынцыпамі гуманнасці Русо, ваенны настаўнік Мікалай Салтыкоў  (руск.) — з традыцыямі рускай арыстакратыі, бацька перадаў яму сваю прыхільнасць да вайсковага параду  (руск.) і навучыў яго сумяшчаць душэўную любоў да чалавецтва з практычным клопатам пра блізкіх. Кацярына II лічыла свайго сына Паўла няздольным заняць пасад і планавала ўзвесці на яго Аляксандра, абмінаючы яго бацьку.

Многімі рысамі свайго характару Аляксандр быў абавязаны бабулі, якая адабрала сына ў маці, і вызначыла яму жыць у Царскім Сяле, каля сябе, удалечыні ад бацькоў, якія бавіліся ў сваіх палацах (у Паўлаўску і Гатчыне) і рэдка з’яўляліся пры «вялікім двары». Зрэшты, дзіця, як гэта відаць з усіх водгукаў пра яго, было хлопчыкам ласкавым і далікатным, так што важдацца з ім для царскай бабулі было велізарным задавальненнем.

Зноскі

1. Г. Александр I // Энциклопедический лексиконСПб.: 1835. — Т. 1. — С. 469–480.

2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
3. Lundy D. R. The Peerage

4. Династия Романовых: генеалогия и антропонимика / Е. В. Пчелов. — 06/07/2009 // Вопросы истории. — 2009. — № 06. — С. 76-83.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads