Сафія (каралева Грэцыі)

(1870-1932) каралева-кансорт Грэцыі (1913-1917) From Wikipedia, the free encyclopedia

Сафія (каралева Грэцыі)
Remove ads

Сафія Даратэя Ульрыка Аліса з Гогенцолернаў (ням.: Sophie Dorothea Ulrike Alice; 14 чэрвеня 1870(1870-06-14)[1], Патсдам[2]13 студзеня 1932(1932-01-13)[1], Франкфурт-на-Майне, правінцыя Гесэн-Насау[d][3]) — пруская прынцэса, каралева-кансорт Грэцыі (1913—1917).

Remove ads

Біяграфія

Дачка прускага прынца Фрыдрыха (будучага імператара Фрыдрыха III) і брытанскай прынцэсы Вялікабрытаніі Вікторыі. Па маці — унучка брытанскай каралевы Вікторыі. Сафія была сёмым дзіцем з васьмі і трэцяй дачкой. Адзін з яе братоў — кайзер Вільгельм II.

27 кастрычніка 1889 года ў Афінах Сафія ўзяла шлюб з грэчаскім прынцам Канстанцінам (1868—1923), які даводзіўся ёй чатырохюрадным братам (абодва былі прапраўнукамі імператара Паўла I). Перад шлюбам прынцэса прыняла праваслаўе і перастала наведваць лютэранскія цэрквы, што прывяло да разладу паміж ёй і яе братам Вільгельмам. Дзеці Канстанціна і Сафіі:

Сафія стала каралевай Грэцыі ў сакавіку 1913 года, калі яе муж змяніў на прастоле свайго бацьку. Падчас Першай сусветнай вайны Канстанцін I быў вымушаны адрачыся на карысць сына Аляксандра па прычыне сваіх германафільскіх сімпатый. У гэтым вінавацілі Сафію, хоць тая больш падтрымлівала прабрытанскія настроі сваёй маці. Мужу з жонкай прыйшлося пакінуць Грэцыю і жыць у Швейцарыі. У 1920 годзе пасля смерці Аляксандра ад укусу малпы яны вярнуліся і Канстанцін ізноў стаў каралём. Аднак праз два гады ён адрокся ў другі раз з-за паражэння ў вайне з Турцыяй. Кароль памёр праз год падчас іх ссылкі на Сіцыліі. У апошнія гады жыцця Сафіі ў яе выявілі рак.

Thumb
Яе магіла на Татоі.

Памерла ў Франкфурце 13 студзеня 1932 года. У 1936 годзе пасля рэстаўрацыі манархіі ў Грэцыі яе рэшткі перапахавалі ў каралеўскім магільным склепе Татоі.

Remove ads

Тытулы

  • 18701888: Яе Каралеўская Высокасць Прынцэса Сафія Пруская
  • 18881913: Яе Каралеўская Высокасць Кронпрынцэса Грэчаская і Дацкая
  • 19131923: Яе Вялікасць Каралева Грэцыі
  • 19231932: Яе Вялікасць Каралева-ўдава Сафія

Крыніцы

Спасылкі

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads