Аляксей Аляксандравіч Трасцінецкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксей Аляксандравіч Трасцінецкі
Remove ads

Аляксей Аляксандравіч Трасцінецкі (нар. 2 сакавіка 1986, Мінск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Лёгкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Хуткія факты Аляксей Аляксандравіч Трасцінецкі, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Выхаванец мінскай СДзЮШАР №10. Першы трэнер — Міхаіл Аркадзевіч Фейман[2].

У 2008-2014 гадах выступаў за мінскіх «Цмокаў», заваяваў з клубам шэсць чэмпіёнскіх тытулаў і пяць Кубкаў Беларусі.

У сезоне 2015—2016 абараняў колеры расійскай «Разані» ў розыгрышы Суперлігі, правёў 28 гульняў за гэту каманду, як форвард набіраў па 8,2 ачка пры 6,5 падборах і 1,2 перадачы за 31,8 хвіліны ў сярэднім на паркеце. Пры яго садзейнічанні каманда фінішавала на чацвёртым радку ў рэгулярным першынстве, але не здолела рэалізаваць сябе ў плэй-оф — ужо на стадыі чвэрцьфіналу «Разань» саступіла «Сахаліну» 2:3 і вылецела з турніру.

У маі 2016 года вярнуўся ў «Цмокі»[3].

Выступаў за юніёрскую U-18 (2003—2004), моладзевую U-20 (2005—2006) і нацыянальную (2008—2022) зборную Беларусі.

Remove ads

Кар’ера

Дасягненні

Зноскі

  1. Aliaksei Trastsinetski // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q130293317'></a>
  2. Аляксей Трасцінецкі вяртаецца ў «Цмокі»! (руск.). СпортНавины (27 мая 2016). Праверана 27 верасня 2023.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads