Аляксей Аляксеевіч Петруковіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксей Аляксеевіч Петруковіч (нар. 31 кастрычніка 1903, г. Беласток — 1 ліпеня 1981) — беларускі спецыяліст у галіне чыгуначнага пуці, пошукаў і праектавання чыгунак. Кандыдат тэхнічных навук (1946), дацэнт (1942).

Хуткія факты Аляксей Аляксеевіч Петруковіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1936; аспірантура, 1941).

Працаваў на Акцябрскай чыгунцы (з 1936), у Ташкенцкім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1941—1953, начальнік інстытута), Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (з 1953, у 1954—1959 — загадчык кафедры «Агульны курс чыгунак», з 1961 — кафедры «Пуць і пуцявая гаспадарка», у 1965—1979 — кіраўнік НДЛ Галоўнага ўпраўлення Міністэрства шляхоў зносін, 1953—1961 — рэктар інстытута).

Навуковыя інтарэсы: пуцявая гаспадарка; кампазіцыйныя палімерныя матэрыялы для верхняга будавання пуці.

Remove ads

Узнагароды

Ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», званне «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Узбекскай ССР» (1953) і інш.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads