Беластоцкі павет (Расійская імперыя)

Расійская імперыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Беластоцкі павет (Расійская імперыя)
Remove ads

Беластоцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беластоцкай вобласці і Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, якая існавала ў 18081919 гадах. Цэнтр — г. Беласток.

Хуткія факты Беластоцкі павет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны ў 1808 годзе ў складзе Беластоцкай вобласці, з 1842 года ў Гродзенскай губерні. У Першую сусветную вайну акупіраваны германскімі войскамі. Уваходзіў у склад Обер-Ост, дзе падзяляўся на сельскі і гараскі паветы і ўваходзіў у акругу Беласток—Гродна[1].

У складзе павета былі заштатныя гарады Гонёндз, Кнышын, Сураж, крэпасць Асавец і 6 мястэчак: Гарадок, Заблудава, Супрасль, Трасцяны, Харошч і Ясянаўка.

Remove ads

Насельніцтва

Паводле ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г. 34,0 % насельніцтва складалі палякі, 28,3% — яўрэі, 26,1% — беларусы, 6,7 % — рускія, 3,6% — немцы[2].

Воласці павета

1897 г.

  1. Абрубніцкая
  2. Беластоцкая
  3. Гарадоцкая
  4. Дайлідская
  5. Заблудаўская
  6. Завыкаўская
  7. Крыпнянская
  8. Міхайлоўская
  9. Прытулянская
  10. Харошчаўская
  11. Юхнавецкая
  12. Ясвільская

Ураднікі павета

Зноскі

  1. Das Land Ober Ost: Deutsche Arbeit in den Verwaltungsgebieten Kurland, Litauen und Bialystok-Grodno. — Stuttgart — Berlin, 1917. — S. 432.
  2. Труды Комиссии по изучению племенного состава населения СССР и сопредельных стран / Академия наук СССР. Т. 20. — Ленинград: Издательство Академии наук СССР, 1930. — С. 96.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads