Аляксей Анатолевіч Лызікаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксей Анатолевіч Лызікаў (нар. 11 верасня 1975, Віцебск) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (2014), прафесар (2016).

Хуткія факты Аляксей Анатолевіч Лызікаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1998), Гомельскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (аспірантура, 2002).

Працуе ў Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 2002, факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, кафедра хірургічных хвароб № 1 з курсам сардэчна-сасудзістай хірургіі, прафесар, з 2014 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: трансплантацыя астраўковых клетак падстраўнікавай залозы; інфекцыя сасудзістых пратэзаў; рэканструкцыйная хірургія аорты.

Remove ads

Узнагароды

Прэмія Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта (2004), стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2010), Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2013), нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2014) і інш.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads