Аляксей Уладзіміравіч Бярэзін
расійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Бярэзін (нар. 16 красавіка 1993, Казань, Расія) — расійскі футбаліст, брамнік.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец казанскага «Рубіна», гуляў за другую каманду «Рубін-2» у трэцім расійскім дывізіёне, пазней выступаў за моладзевы склад «Рубін», аднак у асноўнай камандзе так і не дэбютаваў. У студзені 2014 года стаў іграком польскага клуба «Відзаў», але і там гуляў выключна за другую каманду. У выніку вярнуўся ў Расію і папоўніў склад смаленскага «Дняпро». У лютым 2016 года перайшоў у тульскі «Арсенал», выйшаў з камандай у Прэм’ер-лігу, аднак за 2,5 гады так і не згуляў за яе ў чэмпіянаце.
У жніўні 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дняпро» з Магілёва[3]. Адразу стаў асноўным брамнікам каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. Па заканчэнні сезона ў снежні 2018 года пакінуў «Дняпро»[4].
У студзені 2019 года падпісаў кантракт з іншым беларускім клубам — «Іслаччу»[5]. У складзе «Іслачы» быў рэзервовым брамнікам, гуляў за дубль, за асноўную каманду так і не выйшаў на поле. У чэрвені 2019 года кантракт з клубам быў разарваны[6].
У жніўні 2019 года вярнуўся ў Расію, далучыўшыся да «Разані». Сезон 2020/21 пачынаў у «Мураме», а ў лютым 2021 года перайшоў у крымскі «Кызылташ». У верасні 2021 зноў апынуўся ў трэцім дывізіёне Расіі, стаўшы іграком «Зеніта-Іжэўск». Пакінуў клуб у лютым 2022 года.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Выступаў за юніёрскую зборную Расіі.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads