Аляксей Віктаравіч Васілеўскі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Васілеўскі (нар. 2 чэрвеня 1993, Капыль) — беларускі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Кар’ера
Клубная
З 2009 года выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра». У сезоне 2014 стаў прыцягвацца да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 7 мая 2014 года ў матчы з «Нёманам» (0:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У сезоне 2015 выступаў за дубль, і толькі ў канцы сезону згуляў у некалькіх матчах за асноўную каманду.
У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у «Слуцк»[3], але не падышоў гэтаму клубу і пазней апынуўся ў стане «Крумкачоў», з якімі ў сакавіку падпісаў кантракт[4]. У складзе сталічнага клуба здолеў замацавацца ў асноўным складзе.
У першай палове сезону 2017 звычайна заставаўся на лаўцы запасных, выступаў за дубль, а ўлетку вярнуў месца ў стартавым складзе «Крумкачоў». У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», пазней вярнуўся ў сталічную каманду, аднак у сакавіку 2018 года «Крумкачам» было адмоўлена ў атрыманні ліцэнзіі на сезон 2018, і неўзабаве абаронца перайшоў у «Баранавічы»[5]. Пакінуў баранавіцкі клуб у ліпені таго ж года і вярнуўся ў «Крумкачы»[6], аднак згуляў толькі ў двух матчах і па заканчэнні сезону пакінуў каманду.
Міжнародная
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу ў 2012 і 2013 гадах.
Remove ads
Дасягненні
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2014
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads