Аляксей Віктаравіч Мартынюк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Віктаравіч Мартынюк (нар. 8 мая 1972, Мінск) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі палітычных узаемаадносін і культурных кантактаў у рэгіёне Усходняй Еўропы ў перыяд позняга Сярэднявечча і ранняга Новага часу (XIII—XVI стст.). Доктар гістарычных навук (2021), прафесар (2022).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 8 мая 1972 года ў Мінску ў сям’і навукова-педагагічнай інтэлігенцыі. Бацька — Віктар Іванавіч Мартынюк (1946—2024), фізік-тэарэтык, працаваў у навуковых арганізацыях Акадэміі навук Беларусі і беларускіх вышэйшых навучальных установах (апошняе месца працы — Інстытут ядзерных праблем БДУ). Маці — Людміла Сяргееўна Крохалева (нар. 1946), спецыяліст у галіне стылістыкі англійскай мовы, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, з 1969 года працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце замежных моў.
У 1989 годзе паступіў на гістарычны факультэт БДУ. У 1992 годзе працягнуў навучанне на гістарычным факультэце Рурскага ўніверсітэта (Бохум, Германія). У 1997 годзе завяршыў навучанне з прысваеннем вучонай ступені магістра і паступіў у аспірантуру таго ж універсітэта. У 2002 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Усходнія, заходнееўрапейскія і рускія візуальныя крыніцы па гісторыі Мангольскай імперыі і дзяржаў яе спадчыннікаў у XIII—XVI стст.» з прысваеннем вучонай ступені доктара філасофіі (навуковы кіраўнік — прафесар Ханна Фольрат). У 2003 годзе па выніках пераатэстацыі ў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоена вучоная ступень кандыдата гістарычных навук [1].
У 2003—2022 гадах працаваў у Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы (РІВШ). У 2003—2005 гадах кіраваў Цэнтрам вучэбнай кнігі вышэйшай школы. У 2005—2014 і 2018—2022 гадах узначальваў кафедру гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Разам з супрацоўнікамі кафедры распрацаваў і рэалізаваў серыю навучальных праграм павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі па гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі, вывучэнні і выкладанні гісторыі, экскурсійнай і турыстычнай дзейнасці, праблематыцы развіцця вышэйшай школы. Спецыфіка дзейнасці РІВШ дазволіла прадставіць гэтыя навучальныя праграмы практычна ва ўсіх вышэйшых навучальных установах Беларусі [1]. У якасці загадчыка кафедры ўдзяляў асаблівую ўвагу развіццю акадэмічнай мабільнасці і міжнароднага супрацоўніцтва. Рэалізоўваў сумесныя праекты і праходзіў навуковую стажыроўку ў Інстытуце імя Гердэра (Германія), Інстытуце сярэднявечных даследаванняў Аўстрыйскай акадэміі навук (Аўстрыя), Печскім універсітэце (Венгрыя), Універсітэце Каменскага ў Браціславе (Славакія), Берлінскім універсітэце імя Гумбальта (Германія), Берлінскім вольным універсітэце (Германія).
У 2003—2015 гадах працаваў выкладчыкам-сумяшчальнікам на кафедры гісторыі Расіі БДУ. Вёў агульны курс «Гісторыя ўсходніх славян», распрацаваў серыю аўтарскіх спецкурсаў — па гісторыі Сярэднявечнай Русі, візуальных крыніцах, праблематыцы ўзаемаадносін усходнеславянскіх земляў з сярэднявечным нямецкім светам (Свяшчэнная Рымская імперыя, Аўстрыйскае герцагства, Тэўтонскі ордэн у Прусіі і Лівоніі).
У 2014—2018 гадах праходзіў навучанне ў дактарантуры гістарычнага факультэта БДУ. У 2021 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму: «Аўстрыя і Усходняя Еўропа: станаўленне і развіццё палітычных узаемаадносін і культурных кантактаў (XIII—XV стст.)»[1].
У 2008—2022 гадах — галоўны рэдактар навуковага зборніка «Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы» (15 выпускаў)[1].
Падрыхтаваў шэсць кандыдатаў гістарычных навук: Алена Аляксандраўна Любая (2009), Алег Яўгенавіч Голубеў (2013), Марыя Мікалаеўна Самонава (2014), Юрый Юр’евіч Афанасенка (2017), Алег Ігаравіч Яўстрацьеў (2018), Наталля Віктараўна Гарковіч (2019).
Remove ads
Напрамкі навуковых даследванняў
На фарміраванне навуковых поглядаў і даследчых падыходаў Аляксея Мартынюка аказалі ўплыў Іаган Густаў Дройзен (гістарычная герменеўтыка і ўзаемадзеянне культур), Ёхан Хёйзінга (духоўны свет позняга Сярэднявечча), Ханс-Георг Гадамер (метадалогія гуманітарных навук), Вернер Паравічыні (даследаванне феномена рэйз і рыцарскай культуры Сярэднявечча ў цэлым) і іншыя вучоныя, перш за ўсё прадстаўнікі нямецкай навуковай школы. У сферу навуковых інтарэсаў даследчыка ўваходзяць гісторыя палітычных узаемаадносін і культурных кантактаў у рэгіёне Усходняй Еўропы ў XIII—XVI стст., сярэднявечныя візуальныя крыніцы, гістарычная картаграфія, тэарэтычныя пытанні сучаснай медыявістыкі. У сваіх працах акцэнтуе праблематыку разумення чалавека мінулых эпох. Такім чынам, працы Аляксея Мартынюка можна аднесці да антрапалагічна арыентаваных даследаванняў, звязаных з такімі сучаснымі канцэптуальнымі падыходамі як візуальны паварот, парадыгма глабальнай гісторыі з акцэнтам на праблематыку культурнага ўзаемадзеяння (ням.: kulturell orientierte Globalgeschichte).
У цяперашні час у цэнтры даследавання Аляксея Мартынюка знаходзіцца гісторыя рэйз (ням.: Reyse) — крыжовых паходаў у Балтыйскім рэгіёне ў XIV—XV стст. Даследчык імкнецца дапоўніць заходнюю (нямецкую) перспектыву, добра прадстаўленую ў гістарыяграфіі, поглядам з усходняй перспектывы — з перспектывы княстваў Русі, Вялікага княства Літоўскага, Ноўгарада і Пскова. Асаблівая ўвага надаецца сюжэтам, калі нямецкія крыжакі і «рыцары-госці» аказваліся на землях Белай Русі — пад Полацкам у 1381 г., пад Гроднам у 1390 г. і г.д.
Remove ads
Бібліяграфія
Манаграфіі
- Die Mongolen im Bild. Orientalische, westeuropäische und russische Bildquellen zur Geschichte des Mongolischen Weltreiches und seiner Nachfolgestaaten im 13.-16. Jahrhundert. Hamburg: Verlag Dr. Kovač, 2002.
- До Герберштейна: Австрия и Восточная Европа в системе персональных связей и культурных контактов (XIII — начало XVI века). Москва: Квадрига, 2019.
Вучэбныя дапаможнікі
- История восточных славян. Монгольское нашествие на Русь. Минск: БГУ, 2003. (сумесна з С. Б. Жарко).
- Средневековая Русь в текстах и документах. Минск: РИВШ, 2005. (другое выданне: 2012).
Каллектыўныя выданні
- ALBA RUSCIA: белорусские земли на перекрестке культур и цивилизаций (X—XVI вв.). Москва: Квадрига, 2015.
Узнагароды
- Лаўрэат прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшую манаграфію па гістарычных навуках — за кнігу «До Герберштейна: Австрия и Восточная Европа в системе персональных связей и культурных контактов (XIII — начало XVI века)» (2020)
- Пераможца конкурсу Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь за лепшую доктарскую дысертацыю ў галіне гуманітарных навук (2021)
Сям’я
Жонка — Ганна Іванаўна Лазоўская (нар. 1981), філолаг, спецыяліст у галіне выкладання рускай мовы як замежнай, аўтар навучальных дапаможнікаў па гэтым напрамку. Дзеці: Герман (нар. 2017) і Севярын (нар. 2021).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
