Аляксей Канстанцінавіч Клумаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Канстанцінавіч Клумаў (21 жніўня 1907, Масква — 5 верасня 1944, Масква) — беларускі кампазітар, піяніст, педагог. Заслужаны артыст БССР (1940).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1934, клас Г. Нейгаўза), кампазіцыі вучыўся ў М. Гнесіна. У 1937—41 гадах выкладаў у Беларускай кансерваторыі. Дыпламант Усесаюзнага конкурсу піяністаў (1938). Вёў канцэртна-выканальніцкую дзейнасць, аддаваў перавагу творчасці кампазітараў-рамантыкаў.
Аўтар аднаго з першых беларускіх фартэпіянных канцэртаў (1940), які значна паўплываў на развіццё гэтага жанру ў беларускай музыцы. З іншых твораў: музычная камедыя «Прыгоды Фрыца» (лібр. А. Астрэйкі і У. Няфёда, 1944), «Беларуская танцавальная сюіта» і Варыяцыі для фартэпіяна, капрычыо на тэму беларускай народнай песні «Чаму ж мне не пець» для фартэпіяна, апрацоўкі беларускіх народных песень для хору.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads