Аляксей Сцяпанавіч Анішчык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксей Сцяпанавіч Анішчык
Remove ads

Аляксей Сцяпанавіч Анішчык (19 ліпеня 1912(1912-07-19), Мондзіна, Мінская губерня31 сакавіка 2007(2007-03-31), Вільня; Псеўданімы: Андрэй Чэмер; А. Шпак) — беларускі мемуарыст, педагог, журналіст, грамадскі дзеяч.

Хуткія факты Аляксей Сцяпанавіч Анішчык, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 19 ліпеня 1912 года на хутары Мондзіна Навагрудскага павета Мінскай губерні.

Скончыў Навагрудскую гімназію і эканамічны факультэт Пазнаньскага ўніверсітэта; магістр эканамічных навук. Працаваў у Катавіцах, кіраваў курсамі для інжынераў і тэхнікаў. У верасні 1939 года запісаўся ў батальён, які абараняў Варшаву ад немцаў, за што пазней быў узнагароджаны медалём.

Пасля капітуляцыі [[Польшча|Польшчы]] вярнуўся ў Навагрудак, дзе выкладаў у школе беларускую мову і літаратуру. Потым на Беласточчыне быў дырэктарам школы. У 1941 годзе — выкладчык і загадчык школы ў мястэчку Уселюб Навагрудскага раёна. З 1942 года — выкладчык Навагрудскай беларускай настаўніцкай семінарыі. Публікаваўся ў газеце «За праўду», са студзеня 1944 года — яе рэдактар. У лютым — маі 1944 года — загадчык Навагрудскай друкарні, у маі—чэрвені — супрацоўнік сектара радыёперадач Беларускага культурнага цэнтра ў Мінску. Сябар падпольнай Беларускай Народнай Грамады. Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса.

Пры адступленні нямецкіх войск выехаў у Германію. У 1945—1946 гадах жыў у Кракаве, працаваў у газетах. Потым узначаліў ваяводскі аддзел выдавецтва «Czytelnik» ва Уроцлаве і Шчэціне.

Арыштаваны савецкімі спецслужбамі ў маі 1948 года, вывезены ў Мінск. За супрацоўніцтва з немцамі прысуджаны да расстрэлу, замененага 25 гадамі зняволення. Правёў у лагерах Запаляр’я і Мардовіі 14 гадоў. Вызвалены ў 1962 годзе. Вярнуўся на Радзіму. Працаваў эканамістам у Навагрудскім раёне і ў Лідзе. Потым пераехаў Літву (Эйшышкі). Жыў у Вільні. Узначальваў суполку віленскіх беларускіх палітвязняў. Пісаў на беларускай, рускай, польскай мовах. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2000 года. Падрыхтаваў кнігу мемуараў.

Памёр 31 сакавіка 2007 года ў Вільні[1].

Remove ads

Зноскі

Творы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads