Аляксей Сцяпанавіч Камай
беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Сцяпанавіч Камай (нар. 1 красавіка 1936, в. Барсукі, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, другі сакратар ЦК Кампартыі Беларусі (1990—1991).
Remove ads
Біяграфія
У 1959 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1974 годзе — Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС.
- 1959—1968 гг. — механік саўгаса, першы сакратар Мсціслаўскага райкама камсамола, камсорг абкама, сакратар камітэта камсамола, галоўны інжынер-механік вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення, начальнік раённага вытворчага ўпраўлення сельскай гаспадаркі ў Бабруйскім раёне,
- 1968—1973 гг. — першы сакратар Краснапольскага райкама КП Беларусі,
- 1973—1974 гг. — першы сакратар Бабруйскага райкама КП Беларусі,
- 1974—1979 гг. — сакратар Магілёўскага абкама КП Беларусі,
- 1979—1982 гг. — загадчык сельскагаспадарчым аддзелам ЦК КП Беларусі,
- 1982—1985 гг. — старшыня выканкама Гомельскага абласнога Савета,
- 1985—1989 гг. — першы сакратар Гомельскага абкама КП Беларусі,
- 1989—1990 гг. сакратар, у 1990—1991 гг. — другі сакратар ЦК КП Беларусі.
Член ЦК КПСС (1990—1991), кандыдат у члены ЦК КПСС (1986—1990). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання.
У 1995 годзе паставіў свой подпіс пад лістамі, змешчанымі ў газеце «Звязда», якія заклікалі да змены дзяржаўных сімвалаў і надання рускай мове статусу дзяржаўнай[1].
Пасля начальнік Рэспубліканскай інспекцыі котланагляда, стандартызацыі і метралогіі пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.
У 1996—2000 гадах выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Быхаўскай выбарчай акругі.
Старшыня Савета Камуністычнай партыі Беларусі.
Remove ads
Дзяржаўныя ўзнагароды
Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны», падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2021)[2] і медалямі.
28 чэрвеня 1999 года ўдастоены звання ганаровага грамадзяніна Быхаўскага раёна.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads