Аляксей Сілыч Новікаў-Прыбой
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Сілыч Новікаў-Прыбой (сапр. Новікаў, руск.: Алексей Силыч Новиков-Прибой; 12 (24) сакавіка 1877[1], Мацвееўскае[d], Сасаўскі раён[d] — 29 красавіка 1944[1][2][…], Масква[1][2]) — рускі пісьменнік.
Remove ads
Біяграфія
Служыў матросам на Балтыйскім флоце (1899—1906), у руска-японскую вайну (1904—05) удзельнічаў у Цусімскай бітве. У 1908—13 гадах палітэмігрант.
Друкаваўся з 1906 года. У зборніку «Марскія апавяданні» (у 1914 канфіскаваны, выд. 1917) пра жыццё матросаў расійскага флоту, драматычныя калізіі, матывы сацыяльнага пратэсту. Рамантычныя адносіны да мора, жанчыны ў аповесцях «Мора кліча» (1919), «Падводнікі» (1923), «Жанчына ў моры» (1926) і інш. На асабістых уражаннях, сведчаннях удзельнікаў і дакументах заснавана гістарычная эпапея «Цусіма» (ч. 1—2, 1932—35; 4-я рэд. 1940). Аўтар раманаў «Салёная купель» (1929), «Капітан І-га рангу» (незавершаны, кн. 1—2, 1942—44), аповесцей «Ухабы» (1927), «Уцёкі» (1931), зборнікаў апавяданняў «Дзве душы» (1919), «Смерч» (1933) і інш.
Сябраваў з Я. Купалам. Асобныя яго творы на беларускую мову пераклалі С. Дарожны, В. Маракоў і інш.
Remove ads
Выбраная бібліяграфія
- Собр. соч. Т. 1—5. М., 1963.
- Повести и рассказы. М., 1988.
- Цусима. Т. 1—2. М., 1993—94.
Прэміі і ўзнагароды
Дзяржаўная прэмія СССР (1941).
Беларускія пераклады
- На падводнай лодцы. Мн., 1928;
- Зуб за зуб. Мн., 1929;
- Сапсаваны. Мн., 1930;
- У бухце «Атрада». Мн., 1930;
- Па-цёмнаму. Мн., 1931;
- Марскі пажар. Мн., 1932;
- Жанчына ў моры. Мн., 1936;
- Цусіма. Кн. 1—2. 2 выд. Мн., 1937.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
