Аляксей Фёдаравіч Брагін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Фёдаравіч Бра́гін[1] (руск.: Алексей Фёдорович Брагин; 27 сакавіка 1905, в. Бурцава, Багародзіцкі раён, Горкаўская вобласць — 9 кастрычніка 1941) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай і Палескай абласцей у гады Вялікай Айчыннай вайны[2].
Remove ads
Біяграфія
Член КПСС з 1926 года. Скончыў Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦК ВКП(б) (1940). З ліпеня 1940 года намеснік загадчыка аддзела, з сакавіка 1941 года сакратар Мінскага абкама КП(б)Б. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 сакратар Мінскага абкама КП(б)б, ствараў падпольныя райкомы КП(б)Б, арганізоўваў партызанскія атрады ў Мінскай і Палескай абласцях[2].
У кастрычніку 1941 пры выкананні задання па арганізацыі партызанскага атрада схоплены гітлераўцамі каля в. Чырвоная Паляна Любанскага раёна. Забіты пры спробе да ўцёку. Яго імем названа 121-я партызанская брыгада, якая дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў Мінскай і Палескай абласцях[2].
У Любані ў 1964 годзе на ўшанаванне яго памяці ўстаноўлены помнік.
Remove ads
Зноскі
- Брагин Алексей Фёдорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 78. — 737 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads