121-я партызанская брыгада імя А. Ф. Брагіна
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
121-я партызанская брыгада імя А. Ф. Брагіна — партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Любанскага, Старобінскага, Акцябрскага, Глускага, Капаткевіцкага, Петрыкаўскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (527 партызан, 5 атрадаў і 1 кавалерыйскі эскадрон) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Склад
- атрад імя Гастэлы;
- атрад імя Заслонава;
- атрад імя Панфілава;
- атрад імя Дзяніса Давыдава;
- атрад імя Сыцько[1];
- кавалерыйскі эскадрон імя Даватара.
Камандаванне
Камандзір
Камісар
Начальнік штаба
- М. П. Шардыка
Гісторыя
Партызаны праводзілі аперацыі на варожых камунікацыях, на ўчастку Капцэвічы — Мікашэвічы падарвалі больш за 700 рэек. Атрад імя Гастэлы ўдзельнічаў у падрыве чыгуначных мастоў цераз рэкі Пціч і Бобрык (лістапад і снежань 1942 года), у разгроме гарнізона ў вёсцы Ламавічы Акцябрскага раёна. У верасні 1942 — студзені 1943 гадоў падарвалі 12 эшалонаў, разбурылі 10 км чыгуначнага палатна, 27—28 чэрвеня 1944 года разам з 100-й брыгадай імя С. М. Кірава, 258-й брыгадай імя В. У. Куйбышава, 161-й брыгадай імя Р. І. Катоўскага захапілі і ўтрымлівалі да падыходу Чырвонай Арміі пераправу цераз раку Пціч.
Памяць
У 1976 годзе ў пасёлку Дварэц Любанскага раёна ў гонар брыгады была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Гл. таксама
Зноскі
- названы ў гонар камісара атрада імя Гарбачова 25-й партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі І. В. Сыцько, які загінуў у баі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads