Аляксей Юр’евіч Арловіч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Арловіч (нар. 22 жніўня 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Слонім-2017».
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец футбольнага клуба «Іслач», з 2019 года пачаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 22 лістапада 2020 года ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ» (0:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У студзені 2021 года падпісаў першы прафесійны кантракт з «Іслаччу» на тры гады[2]. У сезоне 2021 гуляў за дубль, не прыцягваўся да асноўнай каманды.
У пачатку 2022 года стаў трэніравацца з «Астраўцом», які ў сакавіку ўзяў абаронцу ў арэнду[3]. Згуляў за «Астравец» толькі ў адным матчы Кубка Беларусі. У чэрвені 2022 года пакінуў клуб[4] і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў дзяржынскі «Арсенал»[5]. У дзяржынскім клубе гуляў за дубль, не выхадзіў на поле ў асноўнай камандзе. Па заканчэнні сезона 2022 вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[6], а ў студзені 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з клубам[7].
У сакавіку 2023 года папоўніў склад «Асіповічаў»[8], дзе замацаваўся ў складзе. У красавіку 2024 года перайшоў у «Слонім-2017»[9]. У ліпені 2024 года пакінуў каманду[10], аднак неўзабаве вярнуўся ў склад.
Remove ads
Статыстыка выступленняў
Палітычныя погляды
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[11][12].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads