Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022 (32-і Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2022 года.

Хуткія факты Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022 Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі ...

Лідарства ў турніры неўзабаве пасля яго пачатку захапілі петрыкаўскі «Шахцёр» і наваполацкі «Нафтан». Пазней, дзякуючы дзевяціматчавай пераможнай серыі, іх здолела абысці «Смаргонь», якая за 4 туры да фінішу забяспечыла вяртанне ў Вышэйшую лігу пасля гадавога перапынку. Хутка выхад у Вышэйшую лігу аформіў і «Нафтан», які на фінішы перахапіў першы радок у «Смаргоні». «Шахцёр» як фарм-клуб не меў права выйсці ў элітны дывізіён, таму за месца ў стыкавых матчах за месца ў Вышэйшую лігу распачалася барацьба паміж «Астраўцом», рагачоўскім «Макслайнам», пінскай «Хваляй» і гомельскім «Лакаматывам». Разграміўшы ў перадапошнім туры «Астравец» з лікам 5:0, «Макслайн» забяспечыў чацвёрты радок і ўдзел у стыкавых матчах.

Remove ads

Склад удзельнікаў

Першапачаткова планавалася, што ў турніры прымуць удзел 16 каманд: у параўнанні з сезонам 2021 у Вышэйшую лігу выйшлі дзяржынскі «Арсенал» і бабруйская «Белшына», з Вышэйшай лігі ў Першую пераходзіла «Смаргонь» (другі клуб, які мусіў выбываць, — рэчыцкі «Спадарожнік» — зняўся з турніру пасля першага круга і спыніў існаванне). З Першай лігі ў Другую не выбываў ніхто, а з Другой лігі ў Першую планавалася павышэнне пяці каманд (першыя пяць месцаў занялі «Астравец», рагачоўскі «Макслайн», салігорскі «Партызан», «Асіповічы» і мінскі БДУ), каб павялічыць склад лігі з 12 каманд да 16.

Аднак, яшчэ ў канцы 2021 года з’явілася інфармацыя, што склад каманд, якія выходзяць з Другой лігі ў Першую, можа быць зменены, у прыватнасці амаль адразу адмовіўся ад павышэння салігорскі «Партызан», іншыя каманды таксама не маглі гарантаваць удзел у Першай лізе. Замест іх разлядалася магчымасць запрасіць наступныя каманды і нават тыя, што не трапілі ў першыя 8[1].

У студзені 2022 года быў акрэслены склад каманд, якія папоўняць Першую лігу. «Партызан» і БДУ адмовіліся ад пераходу ў дывізіён вышэй; «Астравец», «Макслайн» і «Асіповічы» пацвердзілі ўдзел у Першай лізе. Сярод наступных каманд пінскі «Стэнлес» (6-е месца) і магілёўскі «Дняпро-Юні» (8-е месца) адмовіліся ад павышэння, пагадзілася «Маларыта» (7-е месца). Апошнюю каманду АБФФ абірала паміж ахвочымі да павышэння ўдзельнікамі 1/8 фіналу Другой лігі — «Маладзечна» і гомельскім «Паперпрамам» — і спыніла свой выбар на маладзечанскім клубе[2][3].

Аднак, у лютым мінскія «Крумкачы» паведамілі АБФФ, што адмаўляюцца ад ўдзелу ў Першай лізе і пераходзяць у Другую лігу[4]. Федэрацыя прапанавала вызваленае месца «Паперпраму», але атрымала адмову[5]. Пазней таксама ад удзелу была адхілена «Маларыта», і колькасць патэнцыйных удзельнікаў скарацілася да 14[6]. 25 лютага быў зацверджаны каляндар Першай лігі, дзе планаваўся ўдзел 14 каманд[7].

28 лютага ад удзелу ў Вышэйшай лізе адмовіўся брэсцкі «Рух», і АБФФ прапанавала занць вакантнае месца магілёўскаму «Дняпру». 1 сакавіка «Дняпро» афіцыйна пацвердзіў свой удзел у Вышэйшай лізе[8], такім чынам скараціўшы колькасць удзельнікаў Першай лігі да 13.

11 сакавіка 14 клубаў атрымалі ліцэнзію АБФФ «Першая ліга» (13 удзельнікаў турніру і «Дняпро»)[9]. 18 сакавіка была праведзена жараб’ёўка Першай лігі з удзелам 13 каманд[10].

Ужо падчас турніру, у верасні, АБФФ афіцыйна паведаміла, што петрыкаўскі «Шахцёр» як фарм-клуб не мае права выхадзіць у Вышэйшую лігу, таму пры вызначэнні месцаў на павышэнне яго вынікі не будуць улічвацца[11].

Remove ads

 Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам

Клубы, якія папоўнілі Першую лігу

Клубы, якія пакінулі Першую лігу

Remove ads

 Клубы-ўдзельнікі

Больш інфармацыі Клуб, Горад ...

Турнірная табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Вынікі матчаў

Дома / На выездзе1 АСІ АСТ БАРЛГМЛІДМЛВМАЛНАФОРШСЛОСМГХВАШАП
Асіповічы 0:1 0:3 0:2 1:1 0:3 4:1 1:2 0:0 0:2 0:4 0:1 0:4
Астравец 3:1 2:0 1:2 4:0 0:5 3:0 1:1 2:0 3:0 2:3 3:2 0:4
Баранавічы 0:3 0:1 0:5 1:6 0:1 3:3 0:4 2:1 2:6 2:4 1:1 1:5
Лакаматыў 2:2 3:3 5:0 2:1 2:1 1:1 0:1 2:0 3:2 4:1 1:2 0:0
Ліда 1:1 0:0 5:2 0:1 4:2 1:1 0:3 1:2 1:0 1:3 1:0 2:1
МЛ Віцебск 1:0 2:2 4:2 0:0 3:3 0:2 0:4 2:2 3:1 3:1 3:1 1:0
Маладзечна 2:1 0:0 3:0 0:0 2:0 1:4 3:5 2:1 1:1 0:0 2:1 0:3
Нафтан 4:0 3:0 2:1 3:2 2:2 2:3 3:1 5:0 1:0 2:0 0:1 1:1
Орша 3:2 1:3 3:1 0:0 2:2 1:0 1:2 1:0 4:0 1:1 2:2 1:9
Слонім-2017 0:2 0:3 0:4 0:0 2:0 0:1 2:2 0:2 3:2 1:3 1:3 0:5
Смаргонь 1:0 1:1 3:0 2:1 2:0 3:1 3:1 0:0 3:2 2:0 2:0 1:0
Хваля Пінск 8:1 2:2 2:0 1:1 2:2 3:2 2:0 0:3 2:3 4:0 1:3 1:1
Шахцёр 4:2 4:2 0:0 3:0 4:1 0:0 6:0 2:2 6:0 2:3 4:0 1:2

Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 12 лістапада 2022
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

Стыкавыя матчы

Па выніках сезона рагачоўскі «Макслайн» атрымаў права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць дзяржынскага «Арсенала» (14-е месца ў Вышэйшай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Макслайн» атрымаў перамогу і месца ў Вышэйшай лізе на наступны год (аднак не быў дапушчаны да ліцэнзавання і ў выніку застаўся ў Першай лізе).

Першы матч

Больш інфармацыі Арсенал (Дзяржынск), 3:2 (2:0) ...

Матч у адказ

Больш інфармацыі Макслайн (Рагачоў), 3:1 (1:0) ...
Remove ads

Статыстыка ігракоў

Бамбардзіры

Больш інфармацыі №, Ігрок ...

Крыніца: Football.By

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads