ФК Асіповічы
беларускі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Асіповічы» — беларускі футбольны клуб з горада Асіповічы. Заснаваны ў 1994 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Remove ads
Гісторыя
Клуб быў заснаваны ў 1994 годзе і першапачаткова меў назву КРЗ, пазней атрымаў назву «Свіслач-Дах».
У 1998 годзе клуб выйшаў у Першую лігу, а на наступны год дэбютаваў у Вышэйшай лізе. Выступленне ў вышэйшым дывізіёне, аднак, не было доўгім: клуб заняў апошняе месца і апусціўся назад у Першую лігу, а праз тры гады ўвогуле апынуўся ў Другой лізе. З 2002 года клуб мае сучасную назву.
У сезоне 2016, пасля доўгіх гадоў у ніжняй частцы і сярэдзіне табліцы Другой лігі, «Асіповічы» сталі адным з асноўных прэтэндэнтаў на павышэнне ў класе. Каманда амаль увесь сезон трымала другое месца ў табліцы і, нягледзячы на няўдалы фініш, здолела захаваць яго па выніках чэмпіянату і выйшла ў Першую лігу.
У Першай лізе «Асіповічы» з пачатку турніру апынуліся ў зоне вылету. У другой палове сезону каманда замацавалася на перадапошнім месцы і нягледзячы на барацьбу да апошняга тура, выбыла ў Другую лігу. У сезоне 2018 у Другой лізе каманда ішла ў верхняй частцы табліцы, але не прэтэндавала на прызавыя месца, і скончыла сезон на шостым радку. Сітуацыя захавалася і ў сезоне 2019, калі «Асіповічы» сталі восьмымі.
Па выніках сезона 2020 «Асіповічы» сталі пятымі і ў пачатку 2021 года атрымалі прапанову пайсці ў Першую лігу замест каманд, якія адмовіліся ад удзелу, аднак у сакавіку 2021 года клуб вырашыў застацца ў Другой лізе[1]. «Асіповічы» выйшлі ў плэй-оф Другой лігі, дзе ў выніку занялі чацвёртае месца ў атрымалі месца ў Першай лізе.
У сезоне 2022 у Першай лізе «Асіповічы» былі сярод аўтсайдараў, аднак за некалькі тураў да фінішу здолелі пакінуць апошні радок і фінішавалі 12-мі з 13. У 2023 годзе «Асіповічы» хутка апынуліся ў канцы табліцы і занялі апошняе месца з 5 ачкамі, выбыўшы ў Другую лігу. Пры гэтым клуб дайшоў да 1/8 фіналу Кубка Беларусі, перайграўшы на шляху «Гомель» з Вышэйшай лігі (1:0).
Remove ads
Папярэднія назвы
- 1994—1995: КРЗ
- 1996—2000: «Свіслач-Дах»
- 2001: «Свіслач»
- з 2002: «Асіповічы»
Цяперашні склад
Станам на красавік 2024 года[2].
Трэнерскі штаб
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
- Стыкавыя матчы супраць клуба «Тарпеда» (Мінск), які заняў 6 месца ў групе Б (1:1, 3:3 — перамога па большай колькасці гасцявых галоў).
Remove ads
Галоўныя трэнеры
- Аляксандр Кончыц (1994—2016)
- Мікалай Бранфілаў (сакавік — красавік 2017)
- Дзяніс Дрыгалёў (красавік 2017 — ліпень 2018)
- Канстанцін Чахаў (ліпень — верасень 2018)
- Вадзім Чэчат (верасень — снежань 2018)
- Аляксандр Кавалеўскі (в.а. у сакавіку — красавіку 2019; красавік — снежань 2019)
- Ігар Слесарчук (люты — жнівень 2020)
- Аляксандр Паддубскі (жнівень — снежань 2020)
- Руслан Лукін (люты — чэрвень 2021)
- Дзмітрый Кірдун (ліпень — снежань 2021)
- Глеб Кулебін (люты — красавік 2022)
- Ілья Навіцкі (красавік — снежань 2022)
- Ягор Дзмітрачкоў (з сакавіка 2023)
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads