Аляксей Яўгенавіч Дайнека

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксей Яўгенавіч Дайнека (нар. 18 чэрвеня 1968, г. Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі эканаміст. З 2014 года член-карэспандэнт, а з 2021 года акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар эканамічных навук (1998), прафесар (2005).

Хуткія факты Аляксей Яўгенавіч Дайнека, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1990), Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (2003).

У 1990—1994 гадах выкладчык Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута, аспірант Беларускага НДІ эканамічных праблем АПК.

З 1994 года намеснік дырэктара па навуковай працы, загадчык сектара Беларускага НДІ эканомікі і інфармацыі АПК. З 2000 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце — кіраўнік напрамку даследаванняў сусветнай эканомікі Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. З 2010 года дарадца Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 2011 па 2016 дырэктар Інстытута эканомікі НАН Беларусі[1][2]. З 2016 — саветнік Прэзідыума НАН Беларусі, ў 2017—2018 — галоўны навуковы супрацоўнік сектара эканамічных даследаванняў Інстытут мяса-малочнай прамысловасці НАН Беларусі, у 2018—2023 — прафесар кафедры «Маркетынг» БНТУ.[2] З 2023 года — старшыня Навуковага савета, дырэктар Выканаўчай дырэкцыі Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.[3]

Remove ads

Узнагароды

Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для маладых навукоўцаў (2000).

Навуковая дзейнасць

Сфармаваў навуковыя асновы знешнегандлёвых адносін Беларусі, уключаючы стратэгію і мадэлі іх развіцця, а таксама адэкватныя механізмы. Распрацаваў заканамернасці і метадалогію прагназавання, а таксама эфектыўныя інструменты рэгулявання знешнегандлёвай дзейнасці, сфармуляваў галоўныя прынцыпы і абгрунтаваў прыярытэты знешнеэканамічнай палітыкі Беларусі.

Аўтар каля 200 навуковых прац, у т.л. 28 (24 у суаўт.) манаграфій, кніг і вучэбна-метадычных дапаможнікаў.

Бібліяграфія

  • Моделирование внешнеэкономических отношений Республики Беларусь. Мн., 1997.
  • Мировая экономика и внешнеэкономическая деятельность Беларуси. Мн., 2004. (в соавт.).
  • Геоэкономические приоритеты Республики Беларусь. Мн., 2011.
  • Внешнеторговая политика и конкурентоспособность Республики Беларусь / А. Е. Дайнеко и др.; под науч. ред. А. Е. Дайнеко; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т экономики. — Минск: Беларус. навука, 2014. — 228 с.
  • Научный прогноз экономического развития Республики Беларусь до 2030 года / В. Г. Гусаков, А. Е. Дайнеко и др.; под ред. акад. В. Г. Гусакова. — Минск: Беларуская навука, 2015. — 243 с.
  • Беларусь 2020: наука и экономика: Концепция комплексного прогноза научно-технического прогресса и приоритетных направлений научно-технической деятельности в Республике Беларусь до 2020 года/ В. Г. Гусаков, А. Е. Дайнеко и др.; под ред. акад. В. Г. Гусакова. — Минск: Беларуская навука, 2015. — 211 с.
  • Внешнеэкономическая стратегия Республики Беларусь: теоретические и практические аспекты / А. Е. Дайнеко [и др.]; науч. ред. А. Е. Дайнеко, Т. С. Вертинская. — Минск: Беларуская навука, 2016. — 302 с.
  • Энергоэффективность экономики Беларуси / А. Е. Дайнеко, Л. П. Падалко, В. М. Цилибина; под науч. ред. А. Е. Дайнеко; Ин-т экономики НАН Беларуси. — Минск: Беларуская навука, 2016. — 363 с. — (Белорусская экономическая школа).
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads