Алёнавіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алё́навіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Алёнавічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Коханаўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Коханаўскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Талачынскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Коханаўскага раёна, з 17 снежня 1956 года — у складзе Талачынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Алёнавіцкага сельсавета 24 населеныя пункты[1]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Аболецкага сельсавета[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: вёскі Алёнавічы, Ваўкавічы, Відзінічы, Вялікае Гальцава, Вялікія Міхінічы, Гарбачэва, Гаршчэўшчына, Грачыхі, Засценкі, Казігорка, Козаўка, Лаўрэнаўка, Лешава, Малыя Міхінічы, Межыёва, Прысмакі, Ржэўка, Станаўка і Філістава.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads