Ваўкавічы (Талачынскі раён)

вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ваўкаві́чы[1] (трансліт.: Vaŭkavičy, руск.: Волковичи) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Аболецкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Да 2004 года ўваходзіла ў склад Алёнавіцкага сельсавета[2].

Remove ads

Гісторыя

Да 1435 года «дварэц» Ваўкавічы ў складзе Рэпухаўскага маёнтка князя Аляксандра Адзінцэвіча, па ім званага Рэпухаўскім, які на баку вялікага князя Свідрыгайлы браў удзел у бітве пад Вількамірам і пасля паразы з’ехаў разам з сынам да Масквы.

Вялікі князь Жыгімонт канфіскаваў Рэпухаўскі маёнтак і надаў літоўскаму пану Юшку Гойцавічу. Пан Юшка завяшчаў сваю «выслугу на вялікім князю Жыгімонце» — «двор» Рэпухаў з «дварцом» Ваўкавічы, «дварцом» Мілотынню, даннікамі Капеньчычамі, даннікамі на Белай[3] і даннікамі Шырневічамі — жонцы Ганне Даўгірдаўне. Пані Ганна, пасля смерці пана Юшкі, другім разам выйшла замуж за пана Івана Іллініча і ў 1481 годзе падарыла яму спадчыну па першым мужы[4].

Remove ads

Славутасці

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads