Алімпіяда Адамаўна Трыгубовіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алімпіяда Адамаўна Трыгубовіч (14 кастрычніка 1913, в. Ленявічы, злілася з в. Карзуны, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 13 красавіка 1993, в. Астрэйкі, Капыльскі раён) — беларускі работнік сельскай гаспадаркі (свінарка), Герой Сацыялістычнай Працы (1966)

Хуткія факты Алімпіяда Адамаўна Трыгубовіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў засценку Ленявічы (цяпер вёска Карзуны Капыльскага раёна Мінскай вобласці) у сям’і сялян.

Пасля заканчэння пачатковай школы працавала ў калгасе «Чырвоны баец». Перажыла нямецка-фашысцкую акупацыю. Пасля вызвалення Капыльскага раёна прымала актыўны ўдзел у аднаўленні разбуранага калгаса. Працавала ў паляводстве, на жывёлагадоўчай ферме.

У 1960 годзе перайшла на свінагадоўчую ферму. Спачатку даглядала групу ў 150 парсючкоў, затым яе група складалася з пяці соцень жывёл, а праз пэўны час дасягла тысячы. Набіралася вопыту і хутка стала прызнаным майстрам сваёй справы. У 1963 годзе яна выгадавала 965, у 1964 годзе — 1010, а ў 1965 годзе — 1095 парсючкоў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, воўны і іншай прадукцыі было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Працавала жывёлаводам да выхаду на заслужаны адпачынак у 1971 годзе. Прымала актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, мясцовых Саветаў дэпутатаў працоўных.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі. Імя А. А. Трыгубовіч занесена ў Кнігу народнай славы Капыльскага раёна.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads