Алімпія (Вашынгтон)
горад, сталіца штата Вашынгтон, ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алімпія (англ.: Olympia) — горад у ЗША, сталіца штата Вашынгтон, адміністрацыйны цэнтр акругі Цёрстан.
Remove ads
Геаграфія
Горад размешчаны на поўдні заліва П’юджэт-Саўнд у вусці ракі Дэшут. Частка тэрыторыі цэнтра горада знаходзіцца на насыпных глебах. На паўночны захад ад Алімпіі размешчаны паўвостраў Алімпік з аднайменным нацыянальным паркам, дзе растуць унікальныя дажджавыя лясы ўмеранага клімату.
Клімат
Клімат Алімпіі марскі з рысамі міжземнаморскага. Сярэднямесячная тэмпература вагаецца ад 3-3,5 °C зімой да 17-17,6 ° С летам, сярэднегадавая — 10,2 °C. Ападкаў выпадае 1265 мм у год, летам у выглядзе дажджу, зімой — у выглядзе дажджу, снегу або снегу з дажджом. Сярэдняя вільготнасць паветра — 93 %. Увосень і ўзімку частыя моцныя туманы. Найбольш высокая зарэгістраваная тэмпература — 39,8 °C, мінімальная — −22,4 °C.
Remove ads
Насельніцтва
Паводле даных перапісы 2010 года ў горадзе пражывала 46 478 чалавек, мелася 20 761 хатняя гаспадарка і 10 672 сям'і.
Расавы склад насельніцтва:
- белыя — 77,4 %
- лацінаамерыканцы (усіх рас) — 6,3 %
- азіяты — 6,0 %
- негры — 2,0 %
- індзейцы — 1,1 %
Сярэднегадавы даход на душу насельніцтва складае 22 590 долараў ЗША (даныя 2000 года). Сярэдні ўзрост гараджан — 38 гадоў. Узровень злачыннасці значна ніжэйшы за сярэдні па ЗША.
Горад-пабрацім
Ката, Японія
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алімпія (Вашынгтон)
- Афіцыйны сайт Алімпіі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads