Аліса Георгіеўна Коанен
расійская і савецкая актыса From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аліса Георгіеўна Коанен (руск.: Али́са Гео́ргиевна Коонен; 5 (17) кастрычніка 1889, Масква — 20 жніўня 1974, Масква) — расійская і савецкая актрыса, Народная артыстка РСФСР (1935), жонка А. Я. Таірава.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася (17) кастрычніка 1889 года ў Маскве.
У 16 год паступіла ў ММТ, вучылася ў К. Станіслаўскага. Ёй апекаваўся мецэнат Мікалай Тарасаў. Упершыню выйшла на сцэну ММТ у ролі Госці ў «Гора ад розуму» (1906). У 19 гадоў сыграла сваю першую вялікую ролю — Міціль у спектаклі «Сіняя птушка» паводле Метэрлінка (1908).
У 1913 годзе перайшла працаваць у Свабодны тэатр К. А. Марджанава, які праіснаваў толькі адзін сезон. Там яна сустрэла свайго будучага мужа — Аляксандра Таірава.
У 1914 годзе, калі ён арганізаваў Камерны тэатр, яна перайшла туды працаваць і неўзабаве стала вядучай актрысай. Валодала шырокім творчым дыяпазонам: ад трагічнай Федры да Жырафле-Жырофля ў аднайменнай аперэце Ш. Лекока, але асабліва вялікую вядомасць яна атрымала выкананнем роляў трагічнага плана. У Камерным тэатры актрыса прапрацавала да 1949 гады, калі тэатр быў расфармаваны і Таіраў быў выгнаны з тэатра і пераведзены на пасаду рэжысёра Тэатра імя Я. Б. Вахтангава. Аліса Коанен рушыла ўслед за ім, але да працы ў тэатры яны не прыступілі. У студзені 1950 года Коанен і Таіраву былі ўсталяваныя персанальныя пенсіі саюзнага значэння.
У жніўні 1950 года ў выніку рэарганізацыі Камерны тэатр быў перайменаваны ў Маскоўскі драматычны тэатр імя А. С. Пушкіна. Таіраў памёр у верасні таго ж года.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads