Алісія Рэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алісія Рэт (англ.: Alicia Rhett; 1 лютага 1915 — 3 студзеня 2014) — амерыканская мастачка і актрыса, вядомая па сваёй адзінай кінаролі Індыі Уілкс ў фільме «Знесеныя ветрам» (1939).
Remove ads
Біяграфія
Алісія Рэт нарадзілася ў горадзе Саванн, штат Джорджыя. Яе маці, Ізабэла Мердак, была родам з Англіі, а бацька, Эдманд М. Рэт, быў ваенным афіцэрам. Пасля гібелі бацькі ў Першай сусветнай вайне яна з маці перабралася ў горад Чарльстон, Паўднёвая Караліна, дзе пазней яна стала актрысай мясцовага тэатра.
У 1936 годзе, падчас выступаў у спектаклі «Веер лэдзі Уіндэрмір», яе заўважыў галівудскі рэжысёр Джордж К'юкора, які рашыў узяць яе на ролю Скарлет О'Хара ў экранізацыі рамана Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Але гэтую ролю Алісія Рэт так і не атрымала, як зрэшты і ролю Мелані Гамільтан, на якую яна таксама спрабавалася. У выніку ў сакавіку 1937 г. яе зацвердзілі на невялікую ролю Індыі Уілкс, сястры Эшлі Уілкса.
Нягледзячы на нябачаны поспех «Знесеных ветрам», Рэт пакінула Галівуд, таму што новых роляў ёй так і не прапанавалі, і вярнулася ў Чарльстон, дзе неўзабаве стала педагогам па пастаноўцы правільнага маўлення для многіх акцёраў і дыктараў на радыё. На працягу доўгіх гадоў пасля заканчэння здымак «Знесеных ветрам» яна падтрымлівала сяброўскія адносіны з Аліўе дэ Хэвілэнд, выканаўцай ролі Мелані Гамільтан.
Яшчэ да пачатку сваёй акцёрскай кар'еры Алісія Рэт добра сябе паказала як мастачка-партрэтыстка. Пасля завяршэння акцёрскай кар'еры яна зноў вярнулася да гэтага занятку, а таксама неаднаразова прымала ўдзел у ілюстраванні многіх кніг.
Да сваёй смерці Алісія Рэт з'яўлялася найстарэйшай з асноўнага акцёрскага складу фільма «Знесеныя ветрам».
Рэт памёрла 3 студзеня 2014 года ад натуральных прычын у адным з дамоў састарэлых Чарльстона, у якім яна пражывала апошнія гады. Пахавана побач са сваімі бацькамі, на вялікім гранітным надмагіллі напісана яе імя, дата нараджэння і смерці, а таксама простае апісанне «Дачка Эмунда і Ізабель Рэт, партрэтыстка».
Remove ads
Зноскі
- Directory of Southern Women Artists — The Johnson Collection.
- Alicia Rhett (1915-2014) // Find a Grave — 1996. Праверана 25 студзеня 2019.
- Geni.com — 2006.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads