Амазонскі прыродна-тэрытарыяльны комплекс (Калумбія)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Амазонскі прыродна-тэрытарыяльны комплекс (Калумбія)
Remove ads

Амазонскі прыродны тэрытарыяльны комплекс (ісп.: Región Amazónica) − адзін з 6 прыродных тэрытарыяльных комплексаў Калумбіі. Знаходзіцца на поўдні Калумбіі і займае плошчу 483 119 км² або 41 % тэрыторыі краіны. З'яўляецца часткай больш шырокага экалагічнага рэгіёну Амазоніі, самай шырокай лясной зоны ў свеце, якая акрамя Калумбіі ўключае тэрыторыі Балівіі, Бразіліі, Венесуэлы, Гаяны, Перу, Сурынама і Эквадора.

Хуткія факты Амазонскі прыродна-тэрытарыяльны комплекс, Эказона ...
Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва рэгіёну па перапісу 2005 года складае 742 429 чалавек. Самыя буйныя гарады рэгіёну − Фларэнсія і Сан-Хасэ-дэль-Гуаўярэ.

Эканоміка і транспарт

Сярод асноўных галін эканомікі рэгіёну развіваюцца рыбалоўства, жывёлагадоўля, высечка лесу і горная справа. У рэгіёне выяўленыя шырокія запасы нафты. Складанасць воднага басейна і нежаданне закрануць навакольнае асяроддзе абумоўлівае слабую развітасць транспартнай сістэмы рэгіёну. Асноўны спосаб доступу ў рэгіён − паветраны транспарт, у межах рэгіёну пераважае рачны транспарт. Самыя буйныя гарады злучаны з астатняй часткай краіны дарогамі.

Remove ads

Нацыянальныя паркі

На тэрыторыі Амазонскага прыроднага тэрытарыяльнага комплексу размешчаны 10 нацыянальных паркаў Калумбіі:

Зноскі

  1. Atlas del Estudiante, publicación del periódico El Espectador, Dorling Kindersley, 2008.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads