Амар аль-Башыр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Амар аль-Башыр
Remove ads

Амар Хасан Ахмед аль-Башыр (араб. عمر حسن أحمد البشير; 1 студзеня 1944) — суданскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, Прэзідэнт Судана (1993—2019).

Хуткія факты Амар Хасан Ахмед аль-Башыр, 3-і прэзідэнт Судана ...
Remove ads
Remove ads

Біяграфія

Ветэран араба-ізраільскай вайны 1973 года.

Прыйшоў да ўлады ў выніку вайсковага перавароту ў 1989 годзе. За гады праўлення аль-Башыра Судан падвергнуўся ісламізацыі дзяржапарату і ператварыўся ў краіну-ізгоя, бо некаторы час хавала Усаму бін Ладэна (1991—1996) і была абвінавачаная ў этнічных чыстках у правінцыі Дарфур.

Амар аль-Башыр рэгулярна фігураваў у спісах самых жорсткіх дыктатараў свету[3]. 21 ліпеня 2008 Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт яго па абвінавачванні ў генацыдзе ў сувязі з канфліктам у Дарфуры ахвярамі якога сталі сотні тысяч чалавек. Такім чынам аль-Башыр стаў першым дзеючым кіраўніком дзяржавы, супраць якога было вылучана абвінавачанне органам міжнароднай юстыцыі.

У 2011 годзе Паўднёвы Судан абвясціў незалежнасць ад Судана.

З снежня 2018 года ў Судане пачаліся пратэсты супраць рэзкага павышэння цэнаў на хлеб, але неўзабаве пратэстны рух накіраваўся супраць аўтарытарнага кіраўніка краіны. У лютым 2019 г. аль-Башыр абвесціў у краіне надзвычайнае становішча, абмежаваў свабоду сходаў, распусціў Кабмін і ўвёў у краіне рэжым надзвычайнага становішча на год. 6 красавіка тысячы актывістаў выйшлі на вуліцы сталіцы Судана Хартума з патрабаваннямі адстаўкі прэзідэнта. Пратэстоўцаў адагналі ад прэзідэнцкага палаца пры дапамозе слёзацечнага газу[4].

11 красавіка 2019 года армія Судана здзейсніла ў краіне пераварот. Вайскоўцы вырашылі зняць з усіх пасадаў Амара аль-Башыра, што кіраваў краінай 25 гадоў, і разагнаць урад[5].

Як заявілі часовыя ваенныя ўлады краіны, аль-Башыр не будзе выдадзены Міжнароднаму крымінальнаму суду ў Гаазе, але паўстане перад судом на радзіме[6].

Remove ads

Зноскі

  1. Omar Hassan Ahmad al- Bashir // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads