Амонім
розныя па значэнні, але аднолькавыя па напісанні адзінкі мовы (словы, марфемы і інш.) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аманімі́я (ад стар.-грэч.: ὁμωνυμία — аднайменнасць) — гукавое супадзенне розных па значэнні адзінак мовы (слоў, марфем, словазлучэнняў)[1]. Словы, якія маюць такое супадзенне, называюцца амонімамі (стар.-грэч.: ὁμός — аднолькавы + стар.-грэч.: ὄνομα — імя).
Паняцце было ўведзена Арыстоцелем. Сукупнасць амонімаў якой-небудзь мовы, а таксама раздзел лексікалогіі, які іх вывучае, называюцца аманімікай.
Remove ads
Тыпалогія
Усе амонімы-словы падзяляюцца на тыпы: лексічныя, фанетычныя (амафоны), марфалагічныя (амаформы) і іншыя[1].
Лексічныя амонімы
Лексічныя амонімы маюць поўнае гукавое супадзенне ва ўсіх формах і адносяцца да адной часціны мовы[1].
Фанетычныя амонімы (амафоны)
Амафоны — словы, якія аднолькава гучаць, але адрозніваюцца напісаннем[1]. Часцей за ўсё яны супадаюць па гучанні толькі ў асобных формах.
|
А раніцай туман над сопкай — |
| Рыгор Барадулін |
Марфалагічныя амонімы (амаформы)
Амаформы — словы, якія звычайна адносяцца да розных часцін мовы і супадаюць толькі ў некаторых марфалагічных формах[1].
Remove ads
Поўная і частковая аманімія
Адрозніваюць поўную і частковую аманімію[1].
Поўная аманімія
Поўныя лексічныя амонімы супадаюць ва ўсіх граматычных формах.
Частковая аманімія
Пры частковай аманіміі адно са слоў цалкам (ва ўсіх формах) супадае па гучанні з часткай форм іншага слова ці з адной яго формай[1].
У беларускай мове пашыраны від частковай аманіміі, калі ўсе формы аднаго назоўніка аказваюцца аманімічнымі з формамі множнага ліку іншага назоўніка:
- «Курсы» — форма павышэння кваліфікацыі кадраў і «курсы» — множны лік да слова «курс».
- «Шашкі» — гульня і «шашкі» — множны лік да слова «шашка».
Да частковай аманіміі таксама адносяць:
- Прыставачную аманімію: «дапісаць» — поўнасцю скончыць пісаць і «дапісаць» — запоўніць старонку (да канца)[1].
- Супадзенне форм аднаго з трыванняў (закончанага ці незакончанага) розных дзеясловаў: «прамакаць» ад «прамакнуць» і ад «прамокнуць»[1].
- Памяншальныя формы: «норка» (звер) і «норка» (маленькая нара); «ножка» (у мэблі) і «ножка» (памяншальнае ад «нага»); «кашка» (канюшына) і «кашка» (памяншальнае ад «каша»).
Remove ads
Узнікненне амонімаў
Амонімы ўзнікаюць у мове ў выніку разнастайных працэсаў[1]:
- Страта сэнсавай сувязі паміж асобнымі значэннямі (у т. л. пераноснымі) мнагазначных слоў:
- Дзеянне фанетычных законаў (напрыклад, аглушэння зычных на канцы слова):
- «Мох» (расліна) — «мог» (ад дзеяслова «магчы»).
- Выпадковае гукавое супадзенне розных слоў:
- «Міна» (выраз твару) — «міна» (снарад з выбуховым рэчывам).
- Пераход слоў з адной часціны мовы ў другую:
- «Дзяжурны» (назоўнік) — «дзяжурны» вучань (прыметнік).
- Запазычанне лексікі, абрэвіяцыя і інш.
Выкарыстанне ў літаратуры
Аманімія часта выкарыстоўваецца ў мастацкай літаратуры для стварэння каламбураў, эпіграм, жартаў як своеасаблівы сродак гульні слоў.
|
Я на елку палячу — |
| Сяргей Грахоўскі |
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads