Заранка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Заранка
Remove ads

Заранка, таксама Малінаўка (Erithacus rubecula) — птушка атраду вераб'інападобных.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня 14—16 см, маса 16—20 г. Апярэнне мяккае, рыхлае. У дарослых спіна, крылы і хвост аліўкава-шэрыя, брушка белае, лоб, шчокі, гарляк і грудзі цагляна-рыжыя. Маладыя птушкі зверху цёмна-бурыя, з вохрыстымі стракацінамі, бруха жаўтавата-вохрыстае з цёмнымі крапінамі.

Пашырэнне

Пашырана ў Еўропе, Паўночна-Заходняй Афрыцы, Малой Азіі, цэнтральных абласцях Заходняй Сібіры, на Каўказе. Жыве ў мяшаных і хвойных лясах, садах і парках.

Пералётны від. Зімуе на поўдні Егіпта, у Заходняй Еўропе, Малой Азіі, на захадзе Пакістана.

Заранка была ў 1992 годзе птушкай года ў Германіі.

Асаблівасці біялогіі

Thumb
Яйкі заранкі

Гнёзды будуе з сухога лісця, травы, поўсці і іншага ў шчылінах ствалоў, на зямлі. Нясе 6—7 яец двойчы за год. Корміцца пераважна насякомымі.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads