Канюшына

From Wikipedia, the free encyclopedia

Канюшына
Remove ads

Канюшына[2] (Trifolium) — род раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae), падсямейства Матыльковыя (Faboideae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Навуковая назва роду — trifolium — азначае «трохліснік».

Канюшына атрымала сваю беларускую назву за тое, што падабаецца каням, бо з’яўляецца салодкай.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя, двухгадовыя і аднагадовыя травяністыя расліны з узыходнымі, прамастойнымі або распасцёртымі аблісцелымі сцёбламі, стрыжнёвымі, цыліндрычнымі і верацёнападобна патоўшчанымі каранямі (у некаторых відаў карэнішча). На дробных карэньчыках утвараюцца каранёвыя клубеньчыкі, у якіх месцяцца клубеньчыкавыя бактэрыі, што засвойваюць азот паветра. Лісце чаргаванае, трайчастае ці пальчата-складанае з 5—9 суцэльнакрайнімі лісцікамі з прылісткамі. Кветкі дробныя, двухполыя, зігаморфныя (матыльковага тыпу), рознага колеру, у галоўчатых цыліндрычных, шарападобных і іншых суквеццях. Плод — дробны струк.

Remove ads

Арэал і экалогія

Адрозніваецца больш за 200 відаў. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных абласцях Паўночнага паўшар’я. Некаторыя віды ёсць ў гарах Паўднёвай Амерыкі і трапічнай Афрыкі. На Беларусі 15 дзікарослых відаў найбольш вядомыя: канюшына гібрыдная, або ружовая (Trifolium hybridum), канюшына лугавая, або чырвоная (Trifolium pratense), канюшына паўзучая, або белая (Trifolium repens), канюшына раллявая (Trifolium arvense); у Чырвоную кнігу Беларусі занесены 2 віды: канюшына чырванаватая (Trifolium rubens) і канюшына Спрыгіна (Trifolium spryginii). Растуць на лугах, пашах, у лясах, акультураныя часам дзічэюць.

Віды

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 244 відаў[3]:

Remove ads

Значэнне і выкарыстанне

Кармавая (мае шмат пратэіну), сідэральная (азотфіксавальная — павялічвае ўрадлівасць глебы), лекавая, меданосная і дэкаратыўная расліна.

Кветкі канюшыны разам з кветкамі лёну ўпрыгожваюць сучасны герб Беларусі.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 132. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Trifolium (англ.). The Plant List. Version 1.1. (1 чэрвеня 2013). Праверана 18 верасня 2016.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads