Зея (рака)
рака ў Амурскай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зе́я — рака ў Расіі, левы прыток Амура.
Даўжыня Зеі 1242 км, плошча басейна 233 тыс. км².
Пачынаецца на паўднёвых схілах Станавога хрыбта (у хрыбце Такійскі Станавік), цячэ па тэрыторыі Амурскай вобласці, упадае ў Амур у раёне Благавешчанска. Рака цячэ па Верхнязейскай раўніне ў даліне з шырокай поймай. Прарэзвае хрыбты Тукурынгра і Сактахан, утварае скалістую цясніну — Зейскія Вароты. У межах Амурска-Зейскай раўніны даліна месцамі пашыраецца да 10—20 км. Ніжэй вусця ракі Селемджа цячэ па Зейска-Бурэінскай раўніне па шырокай забалочанай даліне.
Асноўныя прытокі: Ток, Мульмуга, Бранта, Гілюй, Уркан (справа), Купуры, Аргі, Дзеп, Селемджа, Том (злева).
Жыўленне пераважна дажджавое. Ледастаў з лістапада да пачатку мая, у вярхоўі перамярзае. Пашырана шматгадовая мерзлата. У басейне 3еі больш за 19,5 тыс. азёр агульнай плошчай 1021 км². Суднаходная ніжэй Зейскай ГЭС і па вадасховішчы.
У басейне ракі Зейскі запаведнік. На рацэ — гарады: Зея, Свабодны, Благавешчанск. Створана Зейская ГЭС і Зейскае вадасховішча.
У гонар ракі быў названы касмічны апарат Зея.
Remove ads
Літаратура
- Зея // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads