Благавешчанск

From Wikipedia, the free encyclopedia

Благавешчанскmap
Remove ads

Благавешчанск (руск.: Благовещенск) — горад (з 1858) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Амурскай вобласці. Насельніцтва 217,7 тыс. чал. (2005).

Хуткія факты Благавешчанск, Краіна ...

Горад размешчаны на паўднёвым захадзе Зейска-Бурэінскай раўніны, на левым беразе Амура, пры ўпадзенні ў яго ракі Зеі, за 7985 км на ўсход ад Масквы. На процілеглым беразе Амура — кітайскі горад Хэйхэ.

Remove ads

Гісторыя

Упершыню рускія з’явіліся пры зліцці Амура і Зеі летам 1644 года, калі тут спыніўся першапраходзец Васіль Паяркаў са сваім атрадам[2]. У 1653 годзе землепраходзец Ерафей Хабараў вырашыў пабудаваў тут астрог[3], але пасля падпісання ў 1689 годзе Нерчынскай дамовы рускія пакінулі левы бераг Амура.

Часам заснавання Благавешчанска лічыцца 1856 год, калі быў закладзены Усць-Зейскі вайсковы пост. Да 1856 года Расійская імперыя здзейсніла шэраг захадаў для замацавання за сабой левага берага Амура. Урэшце, 2 чэрвеня 1856 года ад вусця Зеі прыбыў вайсковы атрад з каля 500 салдат, які заняўся расчысткай тэрыторыі для будаўніцтва горада і размяшчэння будучых рускіх перасяленцаў.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1982 год — 183 000 чал.[4]
  • 2005 год — 217 700 чал.
  • 2010 год — 219 861 чал[1].

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 64. — 538 с. 100 000 экз.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads