Амфіболы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Амфіболы (ад стар.-грэч. Ἀμφίβολος — двухсэнсоўны, невыразны — з-за складанага пераменнага складу) — група пародаўтваральных мінералаў падкласа істужачных сілікатаў. Агульная формула: R7[Si4O11]2(OH)2, дзе R = Ca, Mg, Fe.

Амфіболы маюць выцягнутае, да ігольчастага, радзей кароткаслупчастага аблічча крышталёў, маюць дасканалую прызматычную спайнасць. Для многіх амфіболаў характэрныя азбестападобныя агрэгаты. Могуць утвараць таксама шчыльныя масы (напрыклад, нефрыт).
Remove ads
Гл. таксама
Літаратура
- Геаграфія ў тэрмінах і паняццях. Энцыклапедычны даведнік. Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2003. — С.22
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Амфіболы
- Наменклатура надгрупы амфіболаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads