Амфіумы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Амфіумы
Remove ads

Амфіумы (Amphiumidae) — сямейства хвастатых земнаводных.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Сямейства ўключае 1 сучасны род, 3 віды. Найбольш вядомая амфіума меанс.

Remove ads

Апісанне

Даўжыня 0,8 — 1 м. Цела чорнае, вугрападобнае. Маюць дзве пары малых рудыментарных канечнасцей з двума-тыма недаразвітымі пальцамі, унутраныя шчэлепы і схаваныя пад скурай вочы. Лічынкі дыхаюць шчэлепамі, дарослыя лёгкімі. У дарос­лых амфіум па баках галавы маецца «пырскальца» — відазме­неная жа­бер­ная шчыліна.

Пашырэнне

Пашыраны на паўднёвым усходзе ЗША, вядуць водны ці паўводны спосаб жыцця. Жывуць у забалочаных вадаёмах, азёрах, непраточных глеістых вадаёмах, на рысавых чэках (абвалаваных участках палёў). Дарос­лыя амфіумы мо­гуць доўга зна­хо­дзіцца на су­шы.

Асаблівасці біялогіі

Актыўныя ўначы, светлы час праводзяць у схованках. Кормяцца беспазваночнымі, радзей дробнымі рыбамі, земнаводнымі. Зімуюць у глеі.

Адкладваюць на сушы ў вільготных месцах да 150 яец. Самка ахоўвае кладку. Пры абароне кусаюцца. Палавая спеласць на 4-м годзе.

Чалавекам выкарыстоўваюцца мяса, тлушч і скура.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads