Амяла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Амяла
Remove ads

Амяла́, Аме́ла[2] (Viscum) — род паўпаразітных кустоў сямейства Santalaceae, раней уключаліся ў сямейства Амяловыя (Viscaceae). Растуць на галінах дрэў. Каля 70 відаў, галоўным чынам у трапічнай і субтрапічнай Афрыцы, некалькі — у трапічнай Азіі, на поўначы Аўстраліі, у Еўразіі. У Беларусі 2 віды: амяла белая (Viscum album) і амяла рыхлаватая (Viscum laxum). Лісце амялы можа здзяйсняць фотасінтэз, але расліна не мае сапраўдных каранёў і не можа атрымліваць ваду і мінеральныя рэчывы з глебы.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Ягады амялы не маюць лятальнага апарату і распаўсюджваюцца з дапамогаю птушак — драздоў і амялушак (апошнія атрымалі сваю беларускую назву менавіта ад амялы). Насенне амялы наліпае на дзюбы птушак, якія харчуюцца ягадамі. Птушка спрабуе вызваліцца ад насення, аціраючы дзюбу аб кары дрэва. Насенне наліпае на дрэва і прарастае на ім.

Remove ads

Класіфікацыя

Род уключае больш 70 відаў[3], некаторыя з іх:

Thumb
Viscum coloratum на асіне
  • Viscum album L. typus[1] Амяла белая, ці Вяха, ці Амела белая, ці Амяла
  • Viscum articulatum Burm.f.
  • Viscum coloratum (Kom.) Nakai
  • Viscum cruciatum Sieber ex Boiss.
  • Viscum diospyrosicola Hayata
  • Viscum fargesii Lecomte
  • Viscum laxum Boiss. et Reut. Амяла рыхлаватая
  • Viscum liquidambaricola Hayata
  • Viscum loranthi Elmer
  • Viscum minimum Harv.
  • Viscum monoicum Roxb. ex DC.
  • Viscum multinerve (Hayata) Hayata
  • Viscum nudum Danser
  • Viscum triflorum DC.
  • Viscum yunnanense H.S.Kiu
Remove ads

У культуры

Амяла здаўна мела магічнае значэнне ў многіх культурах. Кельцкія друіды збіралі яе кожную зіму. У скандынаўскай міфалогіі страла з амялы забівае Бальдра, бога вясны. У Англіі выкарыстоўвалася як навагодняя расліна да пачатку выкарыстоўвання ялінак.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 142. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads