Аміячная вада
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аміячная вада — 25%-ны водны раствор аміяку, шчыльнасць 900 кг/м³. Утвараецца пры кантакце коксавага газу з вадой, якая кандэнсуецца з прычыны ахаладжэння газу або спецыяльна ўпырскваецца з мэтай вымання аміяку. У абодвух выпадках амтрымліваецца слабая аміячная вада, дыстыляцыя якой з вадзяной парай і далейшая дэфлегмацыя і кандэнсацыя даюць канцэнтраваную аміячную ваду. Выкарыстоўваецца для атрымання солей амонію, якія выкарыстоўваюцца ў якасці азотных угнаенняў, у вытворчасці соды, фарбавальнікаў.
Remove ads
Літаратура
- Хімічны слоўнік навучэнца. Мн., «Народная асвета», 2004, С.29
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads