Анастасія Аляксандраўна Новікава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Анастасія Аляксандраўна Новікава
Remove ads

Анастасія Аляксандраўна Новікава (нар. 16 лістапада 1981) — беларуская цяжкаатлетка.

Thumb
Анастасія Новікава (у цэнтры) на мастацкім маркіраваным канверце, прысвечаным Чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы 2010
Хуткія факты Анастасія Новікава, Агульная інфармацыя ...

Дзеючая рэкардсменка Еўропы ў вагавых катэгорыях да 53 кг і да 58 кг[1].

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2004 у Афінах яна заняла пятае месца ў жаночай вагавай катэгорыі да 53 кг.

Чэмпіёнка свету 2011 года ў вагавай катэгорыі да 58 кг.

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Анастасія Новікава атрымала бронзавы медаль у жаночай вагавай катэгорыі да 53 кг. Але паўторнае даследаванне яе допінг-пробы выявіла наяўнасць забароненых рэчываў дэгідрахлорметылтэстастэрону (турынаболу) і станазалолу. 26 кастрычніка 2016 Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў аб пазбаўленні яе (сярод дзевяці спартсменаў) медалёў летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне за ўжыванне допінгу.

Чэмпіёнка Беларусі 2012 года ў вагавай катэгорыі да 63 кг.

У 2016 Анастасія Новікава дыскваліфікавана на 4 гады за ўжыванне забароненых прэпаратаў. Афіцыйнай прычынай дыскваліфікацыі паказана выяўленне ў пробах метабаліту дэгідрахлорметылтэстастэрону.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads