Настасся Сяргееўна Мірончык-Іванова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Настасся Мірончык-Іванова (13 красавіка 1989, Слуцк) — беларуская лёгкаатлетка, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года. Спецыялізуецца ў трайных скачках, скачках у даўжыню. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 13 красавіка 1989 года ў г. Слуцку Мінскай вобласці[2].
Скончыла Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву па спецыяльнасці «Трэнерская праца па лёгкай атлетыцы»; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры па спецыяльнасці «Трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права»[2].
Працавала спартсменам-інструктарам нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы; інструктарам па спорце спартыўнай каманды Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[2].
У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Дзяржынскай акругі № 98. Член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы[2].
Remove ads
Спартыўныя дасягненні
На Чэмпіянаце Свету 2009 — 11-я, Чэмпіянаце Свету 2011 — 4-я, Чэмпіянаце Свету 2012 — 5-я, Чэмпіянаце Еўропы 2011 — 6-я.
Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі скачкі ў даўжыню[3].
На Чэмпіянаце свету 2016 года заняла 9 месца ў скачках у даўжыню з вынікам 6,56 м[4].
Чэмпіёнка Беларусі 2016 года ў скачках у даўжыню з вынікам 6,76 м[4].
У 2019 годзе Настасся Мірончык-Іванова стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы ў закрытых памяшканнях у скачках у даўжыню. У фінальным этапе спаборніцтваў у Глазга спартсменка ў першай жа спробе ўстанавіла асабісты рэкорд — 6 м 93 см[5].
Майстар спорту міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы[2].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана Ганаровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, граматамі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[2].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads