Анастасія Уладзіміраўна Верамеенка

прафесійная беларуская баскетбалістка From Wikipedia, the free encyclopedia

Анастасія Уладзіміраўна Верамеенка
Remove ads

Анастасія Уладзіміраўна Верамеенка (нар. 10 чэрвеня 1987, Кохтла-Ярвэ, ЭССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цэнтравая. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа[2]. Выступала за зборную Беларусі. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы-2007[3].

Хуткія факты Анастасія Верамеенка, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў Кохтла-Ярвэ. Усё дзяцінства правяла ў Гомелі[4]. Старэйшы брат — баскетбаліст Уладзімір Верамеенка. Баскетболам пачала займацца ў гомельскай СДзЮШАР №9 з дзевяці гадоў па ініцыятыве бацькоў[5]. Першы трэнер — Тамара Арсенцьеўна Гарновіч[6]. Навучалася ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Мінску пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча[7]. У чэрвені 2014 года выйшла замуж за беларускага баскетбаліста Дзмітрыя Паляшчука[8]. У лістападзе 2014 года нарадзіла дачку[9], хутка вярнулася да трэніровак.

У маі 2025 года абвясціла аб завяршэнні гульнявой кар’еры[10]. У сезоне 2025/26 увайшла ў трэнерскі штаб мінскага «Гарызонта»[11].

Remove ads

Нацыянальная зборная

За юніёрскую зборную гуляла з 2002 года. Сярэбраны прызёр і MVP чэмпіяната Еўропы сярод кадэтак 2003 года. За дарослую зборную Беларусі па баскетболе дэбютавала 20 лістапада 2002 г. у гульні супраць Славакіі. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіяната свету 2010, а таксама чэмпіянатаў Еўропы 2007, 2009, 2011, 2013, 2015, 2019, 2021. За нацыянальную зборную гуляла пад нумарам 10.

13 разоў прызнавалася найлепшай баскетбалісткай Беларусі (2006, 2007, 2008, 2009, 2012, 2013, 2015, 2016[12][13][14], 2017[15], 2018[16], 2020, 2021, 2022).

Remove ads

Кар’ера

Дасягненні

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads